Open Spáce (; ) — беларускі брыт-поп, поп-рок і інды-рок гурт з Мінска. Пачаў граць у сярэдзіне нулявых з англамоўным рэпертуарам з невялікай колькасцю беларускамоўных песень, але з 2012 года года змяніў мову напісання большасці твораў на рускуюО группе | Группа Open Space — официальный сайт. «Поп-рок праект года» на «Рок-каранацыі-2009», «Найлепшы рок-выканаўца (калектыў)» на «Нацыянальнай музычнай прэміі-2012». З 2006 года гурт выпусціў два паўнавартасных альбома ў дадатак да шэрагу самотнікаў і сінглаў, аднак пасля васьмігадовага перыяду аўтарскай творчасці ператварыўся з большага ў кавер-гурт. Акрамя таго, з марта 2017 года франтмен гурта Віталь Маціеўскі прасоўвае пабочны сінці-поп дуэт з басістам Андрэем Канаплянікам «Day of Days», таксама з чэрвеня 2018 года ён піша музыку для свайго сольнага электроннага праекта «MATIVI».
Гісторыя
Аўтарская творчасць (2006—2014) Група ўтварылася ў 2006 годзе пасля выпадковага знаёмства вакаліста-гітарыста Віталя Маціеўскага і басіста Севы Маслава, што марылі стварыць англамоўны рок-гурт, на музычным анлайн-форуме. Аб’яднаныя любоўю да брыт-попу, абодва заснавальніка мелі на той момант музычную адукацыю, а Сева меў досвед удзелу ў іншых гуртах. Дзень першай рэпетыцыі 12 сакавіка стаў афіцыйнай датай нараджэння калектыву. Першы бубнач не падышоў па стылю гульні, а замест першага вядучага гітарыста, што не задаволіў па ўзроўні, праз месяц запрашаецца Максім Мястоўскі, які быў знаёмы Севе Маславу, бо раней купляў у яго гітару і з якім быў сыграны першы канцэрт гурта ў палацы культуры «Будаўнік» Салігорска 5 жніўня 2006 года. У верасні да хлопцаў далучаецца вядомы бубнач Андрэй Малашэнка, былы ўдарнік гуртоў «Детский Сад», «Папёнкинz band» (па іншым дадзеным «Impatt»), «L.I.P.», які сам ім выпадкова патэлефанаваў, што скончыла фармаванне складу.
За першыя паўтары гады існавання «Open Space» дае дзясяткі канцэртаў па Мінску і абзаводзіцца трывалымі прыхільнікамі. Хлопцы факусуюцца на задачы па запісу свайго першага альбома. Дэбютным выдадзеным рэлізам стаў самотнік «Wake Up», які складаўся з шасці кампазіцый. Спачатку музыкі арыентаваліся на пяць трэкаў, але ў апошні момант на міні-альбом увайшла бонусная песня «Today», якая раней нідзе не выконвалася. 13 верасня 2007 года кружэлка была прэзентавана ўжывую аншлагавым канцэртам у мінскім клубе «Графіці», а песні з яе адразу трапляюць у эфір беларускіх радыёстанцый.
25 красавіка 2008 года музыкі прадставілі мультымедыйны самотнік «Beautiful» прэм’ерным шоу ў мінскім клубе «Bronx» пры падтрымцы тэатра пластыкі «EYE». На канцэрт трапіла толькі 700 чалавек, яшчэ столькі ж засталося на вуліцы, бо клуб не змог утоўпіць усіх прыхільнікаў. Жывая аудыётрансляцыя канцэрта адбывалася праз «NETradio». З гэтага часу песні гурта пачынаюць раціраваць на радыё яшчэ больш шчыльна. Восенню на музычныя каналы трапляе першы кліп гурта на кампазіцыю «Beautiful». У той жа час гурт удзельнічае ў фестывалю «Bandscan», але пасля перамогі ў адборачных турах спыняецца ў паўфінале беларуска-шведскага спаборніцтва, прапусціўшы наперад гурты «Серебряная свадьба», «Hair Peace Salon» і «The Toobes».
Музычныя актыўнасці гурта за год (выпуск максі-сінгла, аншлагавыя канцэрты ў беларускіх клубах, міні-тур па Украіне) дазволілі яму ўвайсці ў лік «лепшых англамоўных камандаў краіны», па ацэнцы Сяргея Будкіна, заснавальніка «Тузін Гітоў», і намінавацца на «Рок-Каранацыі-2008» па лініі партала як «Адкрыццё года», каб у выніку заняць трэцяе месца.
У чэрвені 2009 года хлопцы граюць на вялікіх пляцоўках падчас фестываляў «Амбасовішча», які быў праведзены амбасадай ЗША ў Беларусі, і «Жывы гук ON-line» Піта Паўлава (гэдлайнеры). У ліпені гурт з’ездіў у Віцебск, дзе выступіў на нацыянальным адборы да ўкраінскага фестывалю «». Таксама гурт адзначыўся і на жнівеньскім фестывалі «Навальніца» ў Лагойску, на якім запісваецца канцэртнае музычнае відэа на песню да новага альбома «Stalemate». Пад канец 2009 года бачыць свет першы рэмікс на песню «Beautiful» ад DJ Kavaler, дыджэя, супрацоўніцтва з якім працягнецца і ў будучым.
21 снежня 2009 года трапіў на паліцы крам дэбютны поўнафарматны дыск калектыву «Deal With Silence» выдавецтва «West Records», песні да якога назапашаліся на працягу трох гадоў, але першымі паслухалі альбом слухачы «», якое праводзіла яго эксклюзіўную радыёпрэзентацыю на працягу другой паловы лістапада. Альбом быў адзначаны ўмерана станоўчай крытыкай у Расіі, але больш рэзкай у Беларусі і Украіне. «Было непрыемна, але мы гэта перажылі», — трымаў слова ад імя гурта Віталь Маціеўскі ва ўспамінах пра крытычныя шпількі ў ацэнках дэбютніку ад журналістаў. Канцэртная прэзентацыя кружэлкі была здзейснена 25 сакавіка 2010 года ў мінскім клубе «Рэактар» пры падтрымцы клавішніка гурта «J:морс» Дзяніса Варанцова. Нягледзячы на дапамогу ў прадзюсіраванні і з аранжыроўкамі і да наступнага альбома гурта ад апошняга, імпрэза застанецца разавым выступленнем «Open Space» квінтэтам. 1 лютага гурт даў канцэрт у падтрымку новага альбома ў рамках шоу «Зорны рынг» канала «СТБ».
Выхад кружэлкі не застаўся не заўважаным айчынным рок-істэблішментам: прапанова прыняць удзел у цырымоніі «Рок-каранацыі-2009» абярнулася перамогай ў катэгорыі «Поп-рок праект года». «Для нас гэта было нечаканасцю, — успамінаў для сайта „Experty.by“ Віталь Маціеўскі і дадаваў: — Хочацца верыць, што гэтая „карона“ за дасягненні, які… аванс?». Падчас шоу безальтернатыўны пераможца прэзентаваў кавер-версію «» Кэці Перы. Незадоўга да імпрэзы гурт выходзіць з-пад пратэкцыі Яна Бусела, саўладальніка клуба «Графіці». Як зазначыла Таццяна Заміроўская, аглядальнік «БелГазеты», гэта быў сумніўны дыплом, да слова «праект» у намінацыі служыць дурной прыкметай. Адначасова яна напісала і для «Experty.by», што «наогул незразумела, пра што гэты гурт».
29-30 мая 2010 года гурт здымае кліп на песню «Travel Song», вяшчанне якога па тэлебачанні начнецца ўжо летам. «Даволі моцны дэбютны альбом» «Deal With Silence», па словах Аляксандра Чарнухі з газеты «СБ. Беларусь сегодня», дазволіў атрымаць запрашэнне прадставіць Беларусь на фестывалі «Be2gether-2010». «Сапраўды важная падзея для нас. Мы спяваем на англійскай, таму нам вельмі цікава, як будуць успрыняты нашы песні», — казаў перад выездам на выступ за мяжу «Experty.by» басіст Сева Маслаў. Нягледзячы на прамоцыю з бясплатнай раздачай CD з новым альбомам, нумар «Open Space» сабраў не вельмі шмат слухачоў. Відавочцы сведчылі, што віною таму былі жара і ранні пачатак сэту мінакоў. У дататак да выступлення ў Літве летам гурт прымае ўдзел у польскім фестывалі «Басовішча» і беларускім «Навальніца». У кастрычніку гурт удзельнічае ў гродзенскім фестывалі «Три шурупа».
Працу над другім альбомам гурт таксама распачаў у 2010 годзе, і першапачаткова яго планавалася выпусціць увесну 2011 года. У сярэдзіне жніўня 2010 года паралельна была распачата праца над самотнікам «Let It Go», частка песень з якога будзе перазапіана і для паўнафарматнай кружэлкі. Пасталеўшыя пост-брыт-поперы адзначалі для «Experty.by», што з гэтым дыскам гурт прадоўжыў самаўдасканалівацца ў тэхнічным і творчых вымярэннях, але тыя ж гітарныя партыі для альбома трэба будзе перапісаць. Дыск з EP для бясплатнага распаўсюду на канцэртах бачыць свет 1 снежня 2010 года.
13 студзеня 2011 года гурт выступае на фестывалю «Бульфэст», на якім была зроблена прамежкавая справаздача працуючых над другой паўнавартаснай кружэлкай музыкаў. На вечарыне Віталь Маціеўскі сказаў Еўрапейскаму радыё для Беларусі, што альбом на 12 трэкаў будзе англамоўным, а яго прэзентацыю трэба чакаць вясною. 23 студзеня выходзіць кліп на «Another War», песню да будучага альбома, які павінен быў выйсці ўжо ў сакавіку. У лютым гурт прымае удзел у мясцовым адборы на фестываль «», але спыняецца ў паўфінале, у сакавіку — грае на маскоўскім фестывалі «Metro On Stage-2011».
Па выніках святкавання пяцігоддзя творчай дзейнасці для партала «TUT.BY» было адзначана, што праца над маючым адбыцца другім альбомам, на які ўжо назапашана і запісана з тузін песень, будзе працягнута і, замест першапачатковага акна ў красавіку, кружэлку трэба чакаць у верасні 2011 года. Максім Мястоўскі тлумачыў: «Насамрэч, мы яго ўжо запісалі. Але прыйдзецца перапісаць усе песні нанова»; Віталь Матіеўскі дадаў: «Мы не будзем выпускаць альбом у красавіку, як планавалі. Мы вырашылі зрабіць паўзу і папрацаваць над якасцю запісу».
На гурт даў анлайн-канцэрт на «TUT.BY», дзе прэзентаваў у тым ліку некалькі новых песеньь, якія ўвайдуць у будучы альбом: «I Need», «Do You Remember» «Black Heart Queen». Хлопцы абышлі многія беларускія студыі з праектам загалоўнага сінгла «Bookseller», але якасць гука, якую маглі прапанаваць мясцовыя пляцоўкі, музыкаў не задаволіла, што замарудзіла запіс усёй кружэлкі, «прынцыпова вышэйшы па ўзроўню» гук песеньь для якой быў здабыты ў кіеўскай студыі Змітра Іванея. 9 жніўня 2011 года гурт выдае самотнік «Bookseller», на які трапілі некалькі песеньь, якія рыхтаваліся да новага альбома, запланаванага да прэм’еры на восень. У яго запісу хлопцам дапамаглі DJ Kavaler, Зміцер Іваней і Дзяніс Варанцоў.
Назвы абодвух EP былі працоўнымі назвамі будучага альбома, але ў выніку не былі выкарыстаны, каб не путаць з ім. У час паміж запісам кампазіцый да яго музыкі былі адабраны разагрэць гурт «Hurts» перад яго канцэртам у мінскім Палацы спорту 11 кастрычніка. Падчас выступлення «Open Space» сыграў і новыя творы да будучага альбома.
Графік выпуску альбома быў удакладнены агенцтвам «БелаПАН» яго трэйлерам у лютым 2012 года: кружэлка на 11 трэкаў, запісаных у супрацоўніцтве з украінскім гукапрадзюсарам Змітром Іванеем, вядомым па працы з Ані Лорак і «Океан Ельзи», «Pressure» будзе прадстаўлена ў канцэртным фармаце 22 сакавіка. Вольная спампоўка з сайта калектыву стала даступна на тыдзень раней, у той час як людзі і іх стасункі ў розных сітуацыях і на розных узроўнях сталі фабулай альбома. Для прасоўвання новых твораў у пачатку сакавіка выходзіць кліп на «Yeah Yeah Yeah», зняты Якавам Юравіцкім, рэжысёрам апошняга кліпа «Travel Song», а яшчэ да выхаду кружэлкі на лэйбле «Vigma» мінскія радыёстанцыі прынімаюцца раціравать кампазіцыі з яе.
14 сакавіка гурт праводзіць прэзентацыю дыска на «TUT.BY», у эфіры партала выканаўшы некалькі песень з яго, а таксама напеў і першы беларускаўмоўны твор «Гэта няпроста». 22 сакавіка была здейснена буйная прэзентацыя альбома ў мінскім клубе «Re:Public» пры падтрымцы дыджэя Каці Пытлевай. Падчас англамоўнага выступлення гурт выканаў песні з альбома, творы мінулых гадоў і шэраг кавер-версій, але апошнія карэспандэты Еўрапейскага радыё для Беларусі ацанілі залішнімі. «Hair Peace Salon» павіншаваў сяброў-інды-рокераў.
Трохмоўны сінгл «Do You Remember» у падтрымку альбома і супрацоўніцтва з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва, запісаны ў студыі Змітра Іванея, выходзіць 20 красавіка 2012 года. Першая беларускамоўная песня гурта з сінгла «Гэта няпроста» неўзабаве становіцца саўндтрэкам да фільма «Арт Сядзіба: ад ідэі да падзеі».
2 чэрвеня 2012 года гурт грае на фестывалі «Рок за Бобров». 23 чэрвеня ён другі раз выступіў с канцэртам на «Зорным рынгу» «СТБ». 28 ліпеня рокеры прынялі ўдзел у буйным канцэрце на Дзень горада Брэста. У тэлевізійны сезон гурт быў куратарам на шоу «» «СТБ». Музыкальна-сацыяльныя актыўнасці за 2012 год дазволілі «Open Space» атрымаць узнагароду як «Найлепшы рок-выканаўца (калектыў)» ад журы «Нацыянальнай музычнай прэміі». У рамках узнагароднага шоу ў гурт выканаў радыёхіт «Гэта няпроста».
У пачатку 2013 года ў гурце першы раз змяняецца склад: замест Максіма Мястоўскага месца гітарыста займае Раман Саракалетаў з гурта «Лермонт». «Open Space» у сакавіку прымае ўдзел у форуме «PR-кветка-2013». 15 чэрвеня 2013 года гурт зноў адыграў на «Року за Бобров». Трэці альбом першапачаткова планаваўся на восень, але замест яго восенню выходзіць толькі кліп на новую песню «Моя радость», які замацоўвае зрух гурта ў бок рускай мовы выканання. У другой палове года ў гурт уваходзіць новы гітарыст: Арцём Буракін змяняе Рамана Саракалетава.