Максім Слюсар (нар. , ) — украінскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера Выхаванец луганскай «Зары». У юнацкім узросце паўгода выступаў за данецкі «Металург», пазней вярнуўся ў родны клуб, дзе стаў гуляць за моладзевы склад. У снежні 2015 года разам з шэрага іншых ігракоў «Зары» быў выключаны з клуба па падазрэнні ва ўдзеле ў дагаварных матчахЗаря исключила 11 игроков U-19 за договорные матчи.

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Славія» з МазыраФутбол. Максим Слюсар, подозревавшийся в участии в договорных матчах, находится на просмотре в "Славии" і ў выніку стаў іграком каманды. Пачаў сезон адным з асноўных нападнікаў мазыран, спачатку выхадзіў у стартавым складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену. Па выніках сезона 2017 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, і неўзабаве Слюсар пакінуў мазырскі клубБратья Ндой, Джавашвили и еще четыре игрока покинули "Славию". Аднак, у пачатку 2018 года, атрымаўшы статус нелегіянера ў Беларусі, зноў далучыўся да «Славіі». У сезоне 2018 дапамог мазырскаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу, сам з 13 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У 2019—2021 гадах выступаў за «Славію» ў Вышэйшай лізе, дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, у 2021 годзе стаў радзей з’яўляцца на полі. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў каманду"Славия" рассталась со Слюсаром.

Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкую зборную Украіны.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Зара Луганск