Руслан Зубкоў (нар. , ) — украінскі футбаліст, паўабаронца польскага клуба ЛКС са Слесіна.
Клубная кар’ера Выхаванец СДЮШАР адэскага «Чарнаморца». У 2009 годзе далучыўся да армянскага «Тытана», з якім выйграў Другую лігу. З 2010 года выступаў за авідзіяпальскі «Днестр», які пазней быў пераўтвораны ў «Адэсу». У 2012 годзе пераехаў у Азербайджан, падпісаўшы кантракт з АЗАЛам, але неўзабаве быў аддадзены ў арэнду клубу «Туран». Пазней перайшоў у іншы азербайджанскі клуб «Араз-Нахчыван», з якім выйграў Першы дывізіён у сезоне 2013/14. У другой палове 2014 года выступаў за гэты клуб у Прэм’ер-лізе, аднак у лістападзе «Араз-Нахчыван» зняўся з турніру і быў расфарміраваны, а Зубкоў атрымаў статус свабоднага агента.
У пачатку 2015 года вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком марыупальскага «Ільічоўца». 27 лютага таго ж года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы з «Чарнаморцам» (0:0). Па заканчэнні сезона 2014/15, па выніках якога «Ільічовец» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, праходзіў прагляд у «Александрыі», але беспаспяхова. Другую палову 2015 года правёў у клубе Другой лігі «Рэал Фарма», а ў лютым 2016 года падпісаў кантракт з крапіўніцкай «Зоркай». Разам з «Зоркай» атрымаў перамогу ў Першай лізе 2015/16, пазней гуляў у яе складзе ў Прэм’ер-лізе. У студзені 2017 года пакінуў каманду.
У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Нёман» і ў сакавіку падпісаў кантрактУкраинский хавбек Зубков стал игроком "Немана". У складзе «Нёмана» стаў адным з асноўных ігракоў, выступаў звычайна ў якасці цэнтральнага абаронцы. У другой палове сезона 2017 стаў радзей з’яўляцца ў складзе. У лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на наступны сезонЯкимов, Жуковский, Рудик и еще трое футболистов продлили контракты с "Неманом". Амаль увесь сезон 2018 прапусціў з-за траўмы.
У пачатку 2019 года аднавіўся ад траўмы, у лютым праходзіў прагляд у «Мінску». У сакавіку 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Нёманам»"Неман" расстался с Зубковым. У ліпені 2019 года далучыўся да клуба «Львоў».
У лютым 2020 года перайшоў у ровенскі «Верас», але згуляў толькі ў стыкавых матчах за выхад у Першую лігу. У жніўні 2020 года далучыўся да крамянчугскага «Крэміня», а ў лютым 2021 года папоўніў склад краматорскага «Авангарда», які пазней змяніў назву на «Краматорск».
У лютым 2022 года далучыўся да «Аграбізнеса», а ў сакавіку на правах арэнды стаў іграком хожаўскага «Руха». Сезон 2022/23 правёў у складзе «Палоніі» з Бытама, а ў жніўні 2023 года перайшоў у ЛКС са Слесіна з шостага польскага дывізіёна.
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Украіны: 2015/16 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Украіны (група Б): 2009/10 Пераможца Першага дывізіёна Азербайджана: 2013/14
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Тытан Армянск Катэгорыя:Ігракі ФК Днестр Авідзіяпаль Катэгорыя:Ігракі ФК Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК АЗАЛ Катэгорыя:Ігракі ФК Туран Тавуз Катэгорыя:Ігракі ФК Араз-Нахчыван Катэгорыя:Ігракі ФК Марыупаль Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Фарма Катэгорыя:Ігракі ФК Зорка Крапіўніцкі Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Верас Роўна Катэгорыя:Ігракі ФК Крэмінь Крамянчуг Катэгорыя:Ігракі ФК Краматорск Катэгорыя:Ігракі ФК Аграбізнес Валачыск Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Хожаў Катэгорыя:Ігракі ФК Палонія Бытам