Дом Лабанава, таксама Дом ШчучкінаДом Щучкина — помнік архітэктуры мясцовага значэння па вуліцы Грэчаскай, 32 у горадзе Таганрогу Растоўскай вобласціЖилой дом//Комплекс застройки улицы .

Гісторыя Мешчанін Мацвей Якаўлевіч Лабанаў у 1897 годзе пабудаваў аднапавярховы дом па вуліцы Грэчаскай, 32Гаврюшкин О. П. Г12 «По старой Греческой…» (Хроника обывательской жизни) — Т.: ООО «Издательство „Лукоморье“», 2012. — 514 с. — ISBN — 5-901565-15-0. Станам на 1906 год дом яшчэ быў у яго ўласнасці. Паводле адных дадзеных, у 1910 годзе, паводле іншых — у 1915 годзе, асабняк стаў уласнасцю Наталлі Дзмітрыеўны Шчукінай. Яе муж — лекар і стацкі саветнік Іван Паўлавіч Шчукін з пачатку XX стагоддзі быў ваенным лекарам у Таганрогу. Сям'я выхоўвала трох дзяцей. Адзіны сын — Павел — быў узведзены ў чын харунжага. У трыццацігадовым узросце ён трагічна загінуў у баі ва Усходняй Прусіі, яго бацька Іван Паўлавіч, ў пачатку лютага 1915 года дабраўся да поля бітвы і даставіў цела сына ў Таганрог. У 1921 годзе ў доме па вуліцы Грэчаскай, 32 знаходзіўся прытулак № 10. З 1992 года дому прысвоены статус помніка архітэктуры, ён ахоўваецца законам.

Апісанне Фасад дома можна ўмоўна падзяліць на тры часткі. Над бакавымі часткамі размешчаныя фігурныя франтоны. Злева ад дома былі пабудаваны каваныя вароты з брамкай. У двары дома надбудавана невялікая вежа з гаўбцом. Ганак размешчаны па цэнтры. На фасадзе бачны некалькі скругленых вокнаў, будынак упрыгожваюць паўкалоны Энциклопедия Таганрога.

Катэгорыя:Таганрог