Ча́ра (, ) — рака ў Расіі, у Забайкальскім краі, Іркуцкай вобласці і Якуціі, левы прыток ракі Алёкма (басейн Лены).
Даўжыня ракі 851 км. Плошча вадазбору 87 600 км². Сярэдні расход вады 900 м³/с. Пачынаецца на паўднёвым схіле хрыбта Удакан, з возера Вялікае Лепрындо́. Працякае па Чарскай катлавіне, перасякае хрыбет Кадар, утвараючы парогі.
Сярод прытокаў: Апсат, Сень, Жуя, Лурбун, Інгамакіт, Імалыт і іншыя рэкі і ручаіРека Чара // Государственный водный реестр РФ. Рака суднаходная на адлегласці 416 км (ад вусця да вусця ракі Жуя).
У басейне ракі знаходзіцца адзінае ў свеце радовішча чараіту.
Літаратура
Чара //
Спасылкі Река Чара // Государственный водный реестр РФ Рулёва С. Н. Чара // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Рэкі Забайкальскага края Катэгорыя:Рэкі Іркуцкай вобласці Катэгорыя:Рэкі Якуціі Катэгорыя:Басейн Лены