Святы Беларусі — святы ў Рэспубліцы Беларусь у адзначэнне падзей, якія маюць асаблівае гістарычнае альбо грамадска-палітычнае значэнне для краіны і якія аказалі істотны ўплыў на развіццё беларускай дзяржавы і грамадства.
Дзяржаўныя 1—2 студзеня — Новы год 7 студзеня — Нараджэнне Хрыстова (праваслаўная канфесія) 23 лютага — Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (не выхадны) 8 сакавіка — Дзень жанчын (Міжнародны жаночы дзень) 15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі (да 1998 выхадны) 2 красавіка — Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі рухомая — Вялікдзень (праваслаўная канфесія) рухомая — Вялікдзень (каталіцкая канфесія) 1 мая — Дзень працы 9 мая — Дзень Перамогі рухомая — Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь (першая нядзеля мая) 3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) 17 верасня — Дзень народнага адзінстваЛукашэнка падпісаў указ аб святкаванні «Дня народнага адзінства» 2 лістапада — Дзень памяці (Дзяды, да 1998 выхадны) 7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі (з 13 красавіка 1995 года) 25 снежня — Нараджэнне Хрыстова (каталіцкая канфесія)
Рэлігійныя
Прафесійныя Дзень работнікаў сацыяльнай абароны — 5 студзеня; Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў — першая нядзеля студзеня; Дзень выратавальніка — 19 студзеня; Дзень дыпламатычнага работніка — 22 студзеня; Дзень беларускай навукі — апошняя нядзеля студзеня; Дзень работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы — 21 лютага; Дзень міліцыі — 4 сакавіка; Дзень ўнутраных войскаў — 18 сакавіка; Дзень работнікаў гідраметэаралагічнай службы — 23 сакавіка; Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі — чацвёртая нядзеля сакавіка; Дзень геолага — першая нядзеля красавіка; Дзень судовага эксперта — 22 красавіка; Дзень друку — 5 мая; Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі — 7 траўня; Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту — трэцяя субота мая; Дзень пагранічніка — 28 мая; Дзень хіміка — апошняя нядзеля мая; Дзень меліяратара — першая нядзеля чэрвеня; Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці — другая нядзеля чэрвеня; Дзень медыцынскіх работнікаў — трэцяя нядзеля чэрвеня; Дзень работнікаў пракуратуры — 26 чэрвеня, Дзень вынаходніка і рацыяналізатара — апошняя субота чэрвеня; Дзень эканаміста — 30 чэрвеня, Дзень кааперацыі — першая субота ліпеня; Дзень работнікаў воднага транспарту — першая нядзеля ліпеня; Дзень работнікаў падатковых органаў — другая нядзеля ліпеня; Дзень металурга — трэцяя нядзеля ліпеня; Дзень пажарнай службы — 25 ліпеня; Дзень работнікаў гандлю — апошняя нядзеля ліпеня; Дзень чыгуначніка — першая нядзеля жніўня; Дзень будаўніка — другая нядзеля жніўня; Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі — 23 жніўня; Дзень шахцёра — апошняя нядзеля жніўня; Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці — першая нядзеля верасня; Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства — 12 верасня; Дзень бібліятэк — 15 верасня; Дзень мытніка — 20 верасня; Дзень работнікаў лесу — трэцяя нядзеля верасня; Дзень машынабудаўніка — апошняя нядзеля верасня; Дзень архівіста — 6 кастрычніка; Дзень настаўніка — першая нядзеля кастрычніка; Дзень работнікаў культуры — другая нядзеля кастрычніка; Дзень стандартызацыі — 14 кастрычніка; Дзень работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці — 15 кастрычніка; Дзень аўтамабіліста і дарожніка — апошняя нядзеля кастрычніка; Дзень работнікаў грамадзянскай авіяцыі — першая нядзеля лістапада; Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу — трэцяя нядзеля лістапада; Дзень страхавых работнікаў — першая субота снежня; Дзень юрыста — першая нядзеля снежня; Дзень супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі — 20 снежня; Дзень энергетыка — 22 снежня.
Памятныя даты 15 лютага — Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. 26 красавіка — Дзень чарнобыльскай трагедыі. 22 чэрвеня — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
Спасылкі
Катэгорыя:Спісы:Культура
Катэгорыя:Спісы:Беларусь