Акоп Ішханян (, нарадзіўся 27 ліпеня 1938 у Каіры) — армянскі мастак і скульптар, які працаваў у ЗША і СССР.
Біяграфія Нарадзіўся 27 ліпеня 1938 года ў Каіры (Егіпет). У 1948 годзе эміграваў з сям'ёй у СССР, скончыў у 1968 годзе мастацка-тэатральны факультэт Ерэванскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Браў удзел у шэрагу рэспубліканскіх і ўсесаюзных выставак. З 1968 года член Саюза мастакоў Армянскай ССР, да 1977 года выкладаў у Ерэванскім педагагічным інстытуце. У 1977 годзе эміграваў у ЗШАDaniel Dznuni, «Armenian Artists» Yerevan, pages 192—193 . Працы Акопа Ішханяна выстаўлены ў Нацыянальнай галерэі Арменіі, а таксама прадстаўлены ў прыватных калекцыях па ўсім свецеArmenian Sculpture, Yerevan, Armenian National Gallery, 2004, 2008.
У ЗША Ішханян працаваў дызайнерам, ствараючы розныя скульптуры і карціны на заказ, а таксама выкладаючы ювелірную справу ў цэнтры мастацтваў Джослін у Торансе з 1990 па 1994 гады. Таксама ён вядомы як філатэліст, збіраючы маркі з 1960-х гадоў. Ім распрацаваны сотні ўнікальных марак, у тым ліку і юбілейная марка Армянскай асацыяцыі філатэлістаў. З 2000 года Ішханян стварае эскізы памятных залатых і срэбных манет.
Сольныя выстаўкі 1988 — Art Center College (Пасадэна, ЗША) 1994 — Biscotti Books (Пасадэна, ЗША)
Групавыя выстаўкі
1967 — Балгарыя 1969 — Польшча 1971 — Чэхаславакія 1979 — Скайлайн-цэнтр, Топанга, ЗША 1985 — Армянскі цэнтр, Дэтройт, ЗША 1987 — Галерэі Рычарда/Бенета, Лос-Анджэлес, ЗША 1987 — Галерэя Эвіян, Нью-Ёрк, ЗША 1988 — Даўнтаўн Шоу, Лос-Анджэлес, ЗША 1989 — Цэнтр мастацтваў Джослін, Торанс, ЗША 1993 — Цэнтр мастацтваў Джослін, Торанс, ЗША 1997 — California Dreamin, Фэст мастацтва ў Лонг-Бізун, ЗША 1998 — Музей мастацтва, Даўні, ЗША 2011 — Сіла мастацтва, Каралеўская галерэя, Бёрбэнк, ЗША 2014 — Гісторыя і краявід, музей Арарат-Эскіджан, Мішн-Хілз, ЗША
Галерэя
Літаратура Современное советское искусство. — М.: Советский художник, 1973. — С. 262—263. Armenian art agenda, AAA Publishing House 1994, ISBN 0-9697620-0-4 Hagop Ishkanian 1962—2008, 2008 ISBN 978-1-60725-611-3