Ягор Траякоў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Гомель».

Клубная кар’ера З дзіцячага ўзросту пачаў займацца футболам у сістэме «Гомеля», прайшоўшы праз юнацкія каманды ўсіх узростаў. З 2013 года пачаў гуляць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе.

Улетку 2015 года, пасля таго як з-за фінансавых праблем «Гомель» пакінулі асноўныя ігракі, быў пераведзены ў першую каманду. 9 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін матча супраць гродзенскага «Нёмана» (0:1). Пазней замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У сезоне 2016 заставаўся іграком асновы і дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён, хоць сам значную колькасць матчаў прапусціў з-за траўм.

У першай палове 2017 года быў асноўным абаронцам «Гомеля» ў Вышэйшай лізе, а ў ліпені зноў выбыў з-за траўмы і не з’яўляўся на полі да канца сезона. У жніўні 2017 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам да канца 2019 года"Гомель" продлил контракт с Трояковым. Сезон 2018 поўнасцю прапусціў з-за траўмы.

У сакавіку 2019 года, пасля аднаўлення ад траўмы, быў аддадзены ў арэнду рэчыцкаму «Спадарожніку»Защитник Егор Трояков отдан в аренду речицкому «Спутнику» , дзе стаў іграком асновы. У ліпені 2019 года пакінуў рэчыцкі клубШрейтор, Трояков и Дашук покинули "Спутник", а ў жніўні стаў іграком «Смаргоні»Трояков и Кисель подписали контракты со "Сморгонью". У снежні 2019 года, пасля вяртання з арэнды, падоўжыў кантракт з «Гомелем» на адзін год"Гомель" пролонгировал соглашение с Трояковым. Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе гомельскай каманды, але неўзабаве перастаў з’яўляцца на полі. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»Каплунов, Луцевич, Трояков и хотов покинули "Гомель".

У студзені 2021 года трэніраваўся з «Белшынай», а ў лютым далучыўся да пінскай «Хвалі», з якой неўзабаве падпісаў кантрактТрояков подписал контракт с "Волной". Замацаваўся ў стартавым складзе пінскага клуба. У студзені 2022 года разарваў пагадненне з «Хваляй»Градобоев и Водянович продлили контракты с "Волной", Трояков покинул пинский клуб.

У лютым 2022 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»Трояков перешел в "Белшину", Васильев продлил контракт. Стаў асноўным абаронцам бабруйчан, за сезон 2022 забіў 5 галоў. У студзені 2023 года пакінуў бабруйскі клуб і хутка вярнуўся ў «Гомель», падпісаўшы двухгадовы кантракт.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2016

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 дубль Гомель 20 2 2014 дубль Гомель 29 1 2015 Д1 Гомель 12 1 2016 Д2 Гомель 15 1 2017 Д1 Гомель 15 0 2018 Д1 Гомель 0 0 2019 (1) Д2 Спадарожнік 11 0 2019 (2) Д2 Смаргонь 10 1 2020 Д2 Гомель 3 0 2021 Д2 Хваля 31 5 2022 Д1 Белшына 29 5

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына