Эльвіра Уладзіміраўна Герман (нар. ) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў бегу з бар’ерамі. Чэмпіёнка Еўропы (2018). Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
Дасягненні Сярэбраная прызёрка летніх юнацкіх Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Нанкіне ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі з вынікам 13,38.
Чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў 2015 года ў Эскільстуне ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі з вынікам 13,15.
Чэмпіёнка свету сярод юніёраў 2016 года ў Быдгашчы ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі з вынікам 12,85Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год .
13 мая 2018 ў французскім Манжэроне прабегла 100 метраў з бар’ерамі за 12,73 сек., устанавіўшы асабісты рэкордzviazda.by. 9 жніўня 2018 Эльвіра Герман стала чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 100 м з бар’ерамі, у фінале кантынентальнага форуму ў Берліне беларуска паказала вынік 12,67 сек, у фінішным створы апярэдзіўшы дзвюх саперніц з Германііzviazda.by, таксама яна ўстанавіла нацыянальны рэкорд (U-23).
Эльвіра Герман — уладальніца звання «Узыходзячая зорка» 2018 года па версіі Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі. Таксама яна з’яўляецца самай маладой спартсменкай, якой удалося стаць чэмпіёнкай Еўропы ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі за ўсю гісторыю кантынентальных спаборніцтваўzviazda.by.
Асноўныя вынікі ГодТурнірМесца правядзенняДысцыплінаМесцаВынік2014летнія юнацкія Алімпійскія гульні 2014Нанкін, Кітай100 м з/б 13,382015Чэмпіянат Еўропы сярод юніёраўЭскільстуна, Швецыя100 м з/б 13,152016Чэмпіянат ЕўропыАмстэрдам, Нідэрланды100 м з/б 16-е (1/2)13,18Чэмпіянат свету сярод юніёраўБыдгашч, Польшча100 м з/б 12,85 CR2017Чэмпіянат Еўропы ў памяшканніБялград, Сербія60 м з/б 11-е (1/2)8,57Чэмпіянат Еўропы сярод моладзіБыдгашч, Польшча100 м з/б 12,95Чэмпіянат светуЛондан, Вялікабрытанія100 м з/б 19-е (1/2)13,16Летняя УніверсіядаТайбэй, Тайвань100 м з/б 13,172018Чэмпіянат свету ў памяшканніБірмінгем, Вялікабрытанія60 м з/б 10-е8,06Чэмпіянат ЕўропыБерлін, Германія100 м з/б 12,672019Чэмпіянат Еўропы ў памяшканніГлазга, Вялікабрытанія60 м з/б 8,00
Грамадская дзейнасць 18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года«Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти . 27 жніўня, на сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, бар’ерыстка заявіла, што гатовая змяніць спартыўнае грамадзянства, калі яе будуць прэсаваць.
Спасылкі
Катэгорыя:Бегуны на кароткія дыстанцыі Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа Катэгорыя:Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод моладзі