Скарбя́нка, Чэ́рня — рака ў Беларусі, у Воранаўскім і Шчучынскім раёнах Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Котра (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 23 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 88 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰. Пачынаецца каля вёскі Шынкаўшчына Воранаўскага раёна, у нізоўі цячэ сярод лесу, упадае ў Котру за 6,5 км на паўночны захад ад вёскі Пагарэлец Шчучынскага раёна. Рэчышча каналізаванае. Вадазбор нізінны. У сярэднім цячэнні прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Воранаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Шчучынскага раёна Катэгорыя:Прытокі Котры