Турызм у Венгрыі славіцца багатай гісторыяй. Венгрыя стала трынаццатай па турыстычнай наведвальнасці краінай свету ў 2002 годзе. У 2004 і 2005 годзе колькасць турыстаў, якія прыязджаюць у краіну, павялічылася на 7 працэнтаў. 98 працэнтаў турыстаў складаюць жыхары еўрапейскіх краін, большай часткай — Аўстрыі, Германіі і Славакіі. Турыстычны сезон Венгрыі доўжыцца з красавіка па кастрычнік. У ліпені і жніўні назіраецца пік турыстычнай актыўнасці. Самым папулярным месцам Венгрыі для турыстаў з'яўляецца Будапешт.

Турызм у Будапешце Будапешт стаў адным з самых папулярных гарадоў цэнтральнай Еўропы сярод турыстаў у 90-я гады. Славутасці горада ўключаюць у сябе замак Буда, у якім размешчана некалькі музеяў і помнікаў архітэктуры: Венгерская нацыянальная галерэя, Музей гісторыі Будапешта, , , Палац Шандара і іншыя. Карыстаюцца папулярнасцю Будынак венгерскага парламента і парк Варашлігет. У горадзе размешчана мноства музеяў і тэатраў. Замак Буда, набярэжныя Дуная і Праспект Андраш з'яўляюцца аб'ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У Венгрыі знаходзіцца каля 1300 геатэрмальных крыніц, якія выкарыстоўваюцца для лячэння і рэлаксацыі з часоў Рымскай Імперыі. Рымляне будавалі свае лазні на беразе Дуная яшчэ ў I стагоддзі н. э. Больш за 30000 кубічных метраў мінеральнай вады тэмпературай ад 21° да 76 °C працякаюць з 118 тэрмальных крыніц на тэрыторыі Будапешта . Лазні Будапешта, пабудаваныя ў розныя гістарычныя эпохі, прапануюць турыстам паслугі лячэння, масаж і спа-працэдуры.

Пад Будапештам знаходзіцца каля 200 пячор, некаторыя з якіх адкрыты для турыстаў. Сталакцітавая пячора Палволгі (Pálvölgy) — вялікі займальны лабірынт, адкрыты ў пачатку XX стагоддзя. Гэта самая вялікая пячорная сістэма пагоркаў Буда. Іншая пячора — Землохегі (Szemlohegy) — характэрная прыгожымі сценамі, пакрытымі мінеральнымі солямі і чыстым паветрам. Пячора Маціяс (Matyas), якая знаходзіцца на ўскраіне горада, складаецца з практычна непраходных праходаў, прыцягвае аматараў экстрэмальнага турызму.

Рэгіянальны турызм Возера Балатон — самае вялікае прэснаводнае возера цэнтральнай Еўропы. Гэта други па папулярнасці напрамак турызму ў Венгрыі. У 1994 на возеры пабывала 2.5 мільёнаў турыстаў. Іншымі напрамкамі рэгіянальнага турызму з'яўляюцца спа курорты, актыўны адпачынак і культурныя славутасці. У Венгрыі створана каля 400 пляцовак для . Пракладзена больш за 2500 км веласіпедных трас. Таксама асаблівай папулярнасцю карыстаюцца рыбалка, назіранне за птушкамі, верхавая язда і паляванне.