Шток-ружа ружовая (Alcea rosea) — травяністая расліна, від роду сямейства .

Вядома паўсюдна, але толькі ў культуры. Першасны арэал расліны не знойдзеныUSDA, ARS, National Genetic Resources Program. Germplasm Resources Information Network — (GRIN) [Online Database]. National Germplasm Resources Laboratory, Beltsville, Maryland. URL: http://www.ars-grin.gov/cgi-bin/npgs/html/paper.pl?language=en&chapter=distrib (25 September 2008).

Назвы

Шток-ружа ружовая, мальва, сляз, шляз гародныFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, праскурнік Ботанический словарь, Спб, 1878 Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918, рожа, слясаГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.

Батанічнае апісанне

Двухгадовая расліна, дасягае ў вышыню 80-250 см.

Сцябло — прамое.

Ніжняе лісце — буйное, сэрцападобна-круглявае, пальчата-лопасцевае; сярэдняе — пяцілопасцевае; верхняе — трохраздзельнае; сцябловае — чарговае; варсістае, да 10 см у папярочніку. У год пасева ўтварае разетку лісця, на наступны год — 2-3 квітнеючых сцябла.

Кветкі — разнастайнай афарбоўкі ад белага і ружовага да чорнага, буйныя, званочкападобныя, да 12 см у дыяметры, з падвойным калякветнікам, са зрослапялёсткавым пяцічленным венчыкам, на кароткіх кветаножках, сабраны ў коласападобнае суквецце ў ліку (15)20-60. Тычынкі шматлікія, зрослыя ніткамі ў цыліндрычную трубку.

Пылковае зерне шматпоравае, шарападобнай формы, 116,6—140,8 мкм у дыяметры (з шыпамі). Поры круглявыя, з роўнымі бакамі, ад 3 да 4,4 мкм у дыяметры, размешчаны нераўнамерна на адлегласці 5,5—15 мкм адна ад іншай, мембрана часу дробназярністая, таўшчыня экзіны (без шыпоў) да 5 мкм. Скульптура шыпаватая, шыпы буйныя, канічныя, да 13 мкм вышынёй, з дыяметрам аснавання 3,4—4 мкм, чаргуюцца з больш кароткімі прытупленымі шыпамі да 5 мкм даўжынёй. Тэкстура плямістая. Пылок цёмна-жоўтага колеру.

Прымяненне Паўсюдна выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна. Заквітае на другі год пасля пасадкі. Цвіце ў ліпені — верасні. Доўга захоўваецца на месцы былой культуры і нават як бы дзічэе.

У медыцынскіх мэтах выкарыстоўваюцца кветкі або, радзей, лісце расліны для палягчэння кашлю. Карані рэкамендуюцца як ахінальны і заспакаяльны сродак пры страўнікава-кішачных захворваннях.

Утварае шмат пылка, які пчолы ахвотна збіраюць разам з нектарам. <p style="font-size: 85%">Агульны выгляд<p style="font-size: 85%">Лісце<p style="font-size: 85%">Суквецці<p style="font-size: 85%">Кветка<p style="font-size: 85%">Насенне

Літаратура

Катэгорыя:Мальвавыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Дэкаратыўныя садовыя расліны