«Try čarapachi» () — чацвёрты студыйны альбом беларускага рок-гурта «N.R.M.», запісаны ў 2000 годзе. У 2005 годзе быў перавыдадзены з рэмастэрынгам. Аднайменная песня з гэтага альбому набыла шырокую папулярнасць. У наступны альбом N.R.M. «Dom kultury» увайшла песня «Try čarapachi—2». Песня «Katuj-ratuj» ў 2009 годзе трапіла і на складанку Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New.
Спіс кампазіцый
Удзельнікі Алег Дземідовіч: ударная ўстаноўка, дадатковы спеў, ідэя і макет вокладкі Юрась Ляўкоў: бас-гітара, дадатковы спеў Піт Паўлаў: гітара Лявон Вольскі: гітара, спеў Аляксандр Памідораў: азіяцкі каларытны спеў у 10 Генадзь Сыракваш: запіс i звядзенне на студыi X-Noise Factory Анатоль Додзь: усё, што гучыць паміж песнямі, запісанае на Беларускім Радыё Рацыі Васіль Цітоў: дызайн вокладкі Сяргей Кажамякін: фотаздымкі Водгукі крытыкаў Музычны журналіст Сяргей Будкін з сайта Experty.by мяркуе, што «гэта першы канцэптуальны альбом гурта, бо ранейшыя ўспрымаліся ня болей чым складанкі песень». Музычны крытык Зміцер Падбярэзскі з партала Experty.by аналізуючы альбом заўважыў: «тым ня менш альбом даў жыцьця многім песьням, безь якіх уявіць цяперашні дзень беларускай рок-сцэны бадай што немагчыма».
Катэгорыя:Альбомы N.R.M. Катэгорыя:Альбомы 2000 года