Смердзія́, Смердзея — рака ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток Віліі.

Даўжыня ракі 14 кмОбщая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Плошча вадазбору 31 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 м/км. Пачынаецца на захад ад вёскі Паняцічы, цячэ сярод лесу, упадае ў Вілію за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Асіпавічы. Рэчышча на працягу 8,6 км каналізаванае: 6 км ад вытоку да сажалкі рыбгаса «Вілейка»Гаспадарча-разліковы ўчастак Інстытута рыбнай гаспадаркі НАН Рэспублікі Беларусь (плошча 2,18 км²) за 3 км на поўдзень ад вёскі Гліннае і 2,6 км ад сажалкі да вусця.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Вілейскага раёна Катэгорыя:Прытокі Віліі