Карл Паўль Готфрыд фон Ліндэ (; , Турнаў — ) — нямецкі фізік і інжынер, адзін з заснавальнікаў вытворчасці халадзільнай тэхнікі.

Вучыўся ў Гётынгенскім універсітэце. У 1868-78 гадах і 1892—1910 гадах прафесар Вышэйшага тэхнічнага вучылішча ў Мюнхене. На падставе выкарыстання эфекта Джоўля-Томсана сканструяваў і пабудаваў першую прамысловую ўстаноўку для атрымання вадкага паветра (1895) і рэктыфікацыйны апарат для падзелу паветра на кампаненты (1902).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Інжынеры Германіі Катэгорыя:Машынабудаўнікі Германіі Катэгорыя:Выкладчыкі Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта