«b_side» (былая назва — РоСтра) — беларускі трып-хоп гурт, заснаваны летам 2003 года. З верасня 2010 года перайменаваны ў «b_side» ў сувязі з адыходам калектыва ад стылістыкі арт-рока.
Гісторыя Гурт «РоСтра» заснаваны пяццю яго будучымі ўдзельнікамі (назва гурта азначала ўпрыгожванне на карме карабля). Першым выступам калектыву на шырокай публіцы стаў вечар памяці Аляксандра Башлачова 28 мая 2005 года ў клубе «Аквариум». Наступным буйным выступам стаў фэст «Крэўскія камяні»-2005, ад якога бярэ свой пачатак першая беларускамоўная праграма «РоСтры». Гурт таксама выступаў на фестывалях «Ярмарка здоровья» на Нёмане, «Оттепель» і ў клубе «Граффити». «РоСтра» бралі ўдзел у запісе зборніке «Л. Геніюш: Жыць для Беларусі. Мэлёдыка паэзіі», дзе выконвалі песню «Куфар».
У 2006 годзе гурт падаваў заяўку на ўдзел у «Басовішчы-2006» і на адборным этапе выйграў прыз глядацкіх сімпатыяў. Удзел у «Басовішчы» стаў першым выступам па-за межамі Беларусі, аднак адразу пасля фестывалю з гурта сышлі два чалавекі: клавішнік Аляксандр Галаўнёў і гітарыст Уладзімір Русецкі, які быў заснавальнікам калектыву з 2003 года. З былым клавішнікам была запісана песня «Ночка» для трыб’юту Сяргея Новіка-Пяюна, пасля чаго ён канчатковы выйшаў з творчага працэсу, аднак часам дапамагаў на выступах.
Пасля канцэрту «Vox Femina: Tribute to Flёur», які адбыўся 16 снежня 2006 года, на «ХАТА studio» распачаўся запіс дэбютнага альбома «РоСтры». Ягоны рэліз быў запланаваны на верасень 2007 года. Неўзабаве песні гурта трапілі ў ратацыю некалькіх беларускіх радыёстанцыяў. У 2007 годзе гурт стаў паўфіналістам расійскага музычнага конкурса MuseOn-2007. У 2009 годзе «РоСтра» напісалі песню «Нехта» на словы беларускай паэткі Вікі Трэнас. Гэтая кампазіцыя зазначыла пераход гурта ад арт-року да плыні трып-хопу і даўнтэмпа. За зменай стылю неўзабаве паследавала і змена назвы гурта — «b_side». Музыкі пракамэнтавалі такі крок наступным чынам: На адным з апошніх канцэртаў насупраць сваёй назвы мы пабачылі стылістыку «фолк-рок», што канчаткова падштурхнула нас да змены назвы… Гэта не толькі адваротны бок вініла, але і эксперыментальны бок музыкі. b_side — гэта працэс, які абмежаваны, напэўна, толькі космасам. Музыка знаходзіцца вышэй за ўсе межы, таму ў нашых трэках вы з лёгкасцю пачуеце, як беларускую і англійскую, так і арабскую ды іспанскую мовы.У 2011 годзе гурт выдаў альбом «Smooth Season» у стылі трып-хоп, альбом атрымаў надзвычай станоўчыя адзнакі на партале Experty.by.
Дыскаграфія «Smooth Season» (альбом, DustedWax Kingdom, 2011)
Удзел у зборніках Жыць для Беларусі (2006) — «Куфар» Дні лятуць. Песьні з-за кратаў (2007) — «Ночка» Песьні свабоды-3 (2007) — «У вырай!» Басовішча XVII (2007) — «Ночка» Янка Купала — 125 гадоў (2007) — «У вырай!»
Склад Анастасія Карпоўская — вакал Дзмітрый Ляшэвіч — клавішныя Эдуард Казлоў — гітара, клавішныя Яўген Леўкавец — бас-гітара Аляксандр Колтун — ударныя
Спасылкі Трип-хоп — он и в Беларуси трип-хоп! И это — B_Side — інтэрв’ю і жывы выступ на партале TUT.BY
Катэгорыя:Электронныя музычныя калектывы Беларусі