Петухо́ўка — рака ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Сэрвач (басейн Нёмана). Даўжыня 8 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца на ўсходніх схілах Навагрудскага ўзвышша за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Равіны, упадае ў Сэрвач на захад ад аграгарадка Цырын. Ад вусця на працягу 2 км каналізаваная.
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Сэрвачы (прыток Нёмана) Катэгорыя:Рэкі Карэліцкага раёна