Rockerjoker — музычны праект, заснаваны Міхеем Насарогавым і Максам Сірым у 2009 годзе.

Гісторыя Праект арганізаваны ў жніўні 2009 году двума мінчанамі: Міхеем Насарогавым (паэт, мастак і вулічны музыка) і Максам Сірым (вядомы беларускі кліпмэйкер). Філасофія праекту простая — забаўляць і куражыцца.

Шырокую вядомасць гурт набыў у 2010 годзе, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Rockerjoker прадставілі песню «Саня останется с нами», якая, па словах музыкаў, не мае ніякай палітычнай афарбоўкіRockerjoker: «Саня останется с нами» (+видео) / Experty.by, аднак гэтую кампазіцыю на пачатку снежня 2010 года актыўна прасоўвалі радыёстанцыі і дзяржаўныя СМІ, а канал АНТ зняў на песню кліпМаксим Жбанков: «Выбор-2010: „Саня“ против „Сани“» / Experty.by.

У студзені 2011 музыкі заявілі аб хуткім закрыцці праектуІнтэрв’ю RockerJoker для Naviny.by // experty.by, 17 студзеня 2011.

У 2012 годзе музыкі выпусцілі яшчэ некалькі інтэрнэт сінглаў — «НХ»Rockerjoker выпусцілі сінгл-мантру ад любога жыццёвага бязладдзя (+спампаваць) / Experty.by і «Петя»Новинка от ROCKERJOKER: ROCKERJOKER и Пафнутий Кузюкян - интернет сингл « Петя», пасля чаго праект бязгучна спыніў сваё існаванне.

Дыскаграфія

Альбомы Простые вещи (2009) Хороший, плохой, злой (2009) Продаётся планетаАгляд альбому «Продаётся планета» на euroradio.fm (2011)

Сінглы 3 (2010) НХ (2012) Петя (2012, у калабарыцыі з Пафнуціем Кузякіным)

Кліпаграфія «Америка», 2009, аператар — Паліна Казыбаева. «Саня останется с нами», 2010

Склад Міхей Насарогаў — укулеле, вакал Максім Сіры — баян, вакал

Прыцягнутыя ўдзельнікі Павел Кузюковіч — духавыя Арцём Залескі — ударныя Марціна Чэрэўка — скрыпка Зміцер Гаўрылік — гітара

Прадзюсар — Павел Юрцэвіч.

Катэгорыя:Музычныя калектывы Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2009 годзе Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія зніклі ў 2012 годзе