Ра́ба, Раб (; ) — рака ў Аўстрыі і Венгрыі, правы прыток ракі Дунай.

Даўжыня ракі 398 км. Плошча вадазбору больш за 18 000 км². Сярэдні расход вады каля 70 м³/с непадалёк ад вусця. Выток ракі знаходзіцца ў Альпах на тэрыторыі федэральнай зямлі Штырыя (Аўстрыя). Працякае па заходняй частцы Сярэднедунайскай раўніны. Упадае ў Дунай у межах венгерскага горада Дзьёр. Рака суднаходная ў нізоўі.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Аўстрыі Катэгорыя:Рэкі Венгрыі Катэгорыя:Прытокі Дуная