Палікарп Ётэйка (Ютэйка) (, ; , Шавельскі паветPolikarpas Joteika  — каля ) — мастак, чыя творчасць цесна звязана з мастацкім жыццём Літвы і Беларусі. Брат мастака Яна Ётэйкі.

Біяграфія

У 1819—1828 гадах вучыўся малюнку і жывапісу ў Віленскім універсітэце пры школе Я. Рустэма ў Віленскай мастацкай школе, а таксама скульптуры і сусветнай гісторыі. У 1820 і 1822 гадах разам са студэнтамі ўніверсітэта прымаў удзел у мастацкіх выстаўках, дзе прадстаўляў копіі карцін Рафаэля і Фабра. У 1829 стаў кандыдатам мастацтва. Масон.

У 1841—1847 выкладаў малюнак у Свіслацкай гімназіі, з 1847 — у Мінскай мужчынскай гімназііН. Усава. Пецярбургская Акадэмія мастацтваў і фарміраванне мастацкага асяроддзя на Беларусі ў другой палове ХIХ i пачатку ХХ ст.Шматаў В. Ф. Язэп Драздовіч і праблемы станаўлення беларускай мастацкай школы. С. 5.. Паводле некаторых звестак, таксама выкладаў у Слуцкай і Нясвіжскай гімназіях

Дакладная дата смерці невядомая.

Творчасць

Стварыў партрэты Вінцэнта Гецольда — адміністрацыйнага сакратара Віленскага ўніверсітэта, Н. Юргелевіча (абодва ў 1827),  — прафесара алгебры Віленскага ўніверсітэта, Яна Рудаміны — выкладчыка Віленскага ўніверсітэта, Восіпа Кавалеўскага — польскага гісторыка і арыенталіста, і іншых. Яго працам уласцівы лірызм і рамантычныя рысы, яркая каляровая палітра, дакладнае мадэляванне формаў і псіхалагічных характарыстык асоб. Polikarpas Joteika. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. VIII (Imhof-Junusas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2005. 737 psl..

Творы захоўваюцца ў Літоўскім мастацкім музеі.

Крыніцы

Літаратура Visuotinė lietuvių enciklopedija, Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2005, t. 8.

Спасылкі

Polikarpas Joteika

Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Літвы Катэгорыя:Педагогі Літвы Катэгорыя:Масоны Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі