Сігітас Альбяркіс (; нар. ) — літоўскі футбаліст, абаронца клуба «Шаўляй».
Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Круоя», выступаў за другую каманду, а ў 2015 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе. Восенню 2015 года перайшоў у «Шаўляй», аднак гэты клуб па выніках сезона 2015 страціў месца ў A Лізе. Сезон 2016 правёў у клубе другога літоўскага дывізіёна «Панявежыс».
У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у магілёўскі «Дняпро» і ў сакавіку падпісаў кантракт. Пачынаў сезон у стартавым складзе магіляўчан, але пазней стаў у асноўным заставацца на лаўцы запасных. У студзені 2018 года стала вядома, што абаронца пакідае беларускі клубТерещенко, Шрамченко, Тупчий покинули «Днепр». Павлов может продлить контракт.
У сакавіку 2018 года далучыўся да латвійскай «Елгавы». У студзені 2019 года перайшоў у вільнюскі «Жальгірыс», які пакінуў у чэрвені таго ж года. У жніўні 2019 года стаў іграком мальтыйскага клуба «Сенглея Атлетык», дзе гуляў да канца сезона 2019/20. Пазней выступаў за ірландскі «Слайга Роверс», аднак не здолеў замацавацца ў складзе каманды.
У лютым 2021 года перайшоў у талінскі «Легіён», а ў сакавіку 2022 года стаў іграком шведскага клуба «Далькурд». Пакінуў каманду ў жніўні 2022 года.
У студзені 2023 года вярнуўся ў Літву, далучыўшыся да «Шаўляя».
Міжнародная кар’ера 25 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Літвы, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Беларусі (1:2).
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Літвы Катэгорыя:Ігракі ФК Круоя Пакруойіс Катэгорыя:Ігракі ФК Шаўляй Катэгорыя:Ігракі ФК Панявежыс Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Елгава Катэгорыя:Ігракі ФК Жальгірыс Вільнюс Катэгорыя:Ігракі ФК Сенглея Атлетык Катэгорыя:Ігракі ФК Слайга Роверс Катэгорыя:Ігракі ФК Легіён Талін Катэгорыя:Ігракі ФК Далькурд