Арус Тыгранаўна Васканян (у дзявоцтве Дарбасян; года, Канстанцінопаль — 20 ліпеня 1943, Ерэван) — савецкая армянская актрыса.
Нарадзілася ў сталіцы Асманскай імперыі. Маладыя гады правяла ў Анкары, атрымала добрую адукацыю. Гуляць на сцэне пачала ў Канстанцінопалі ў 1908 годзе. У 1910 годзе пераехала ў расійскае Закаўказзе і пасялілася ў Баку, дзе стала членам Бакінскай армянскай трупы, у складзе якой атрымала слыннасць ролямі Афеліі і Дэздэмоны у, адпаведна, «Гамлеце» і «Атэла» Уільяма Шэкспіра і Соны і Сусан у, адпаведна, «Злым духу» і «Намусе» Шырванзадэ. Выйшла замуж за Іосіфа Васканяна, акцёра той жа трупы.
У 1917 годзе пераехала ў Тыфліс (цяпер Тбілісі), дзе стала гуляць у мясцовых тэатрах і была членам Армянскага драматычнага таварыства; з 1921 года, пераехаўшы ў Ерэван, стала адной з вядучых актрыс 1-га Дзяржаўнага тэатра Арменіі, (з 1937 года завецца Армянскі тэатр імя Сундукяна). У 1935 годзе атрымала званне Народнай артысткі Армянскай ССР. Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны выступала ў шпіталях і на прадпрыемствах як майстар мастацкага слова. Памерла ў 1943 годзе ад брушнага тыфу.
Крытыкамі адзначаліся філігранная распрацоўка дэталяў у яе акцёрскай манеры, майстэрства сцэнічнай гаворкі і вывастраная сцэнічная форма, а таксама падкрэслівалася імкненне актрысы надаць класічным выявам сучаснае гучанне. Найбольш вядомыя ролі — Антыгона («Антыгона», Сафокла), Нара («Лялечны дом», Ібсена), Ануш («Дзядзька Багдасар» Параняна). Таленавіта выконвала як трагічныя ролі: Кацярыны («Навальніца» Астроўскага), лэдзі Макбет («Макбет» Шэкспіра), так і камедыйныя: Сюзанны («Жаніцьба Фігаро» Бамаршэ), Катарыны («Утаймаванне нязгодлівай» Шэкспіра). Шмат гуляла ў спектаклях па п’есах рускіх пісьменнікаў (Кручыніна у «Без віны вінаватыя» Астроўскі, Панова у «Любові Яравой» Трэнёва, Марыя Мікалаеўна у «Рускіх людзях» Сіманава, Рыма у «Ядзе» Луначарскага), асабліва Максіма Горкага; найбольш вядомыя выкананне роляў Насты у «На дне» і Рашэль у «Васе Жалязновай». Сваёй дзейнасцю Восканян спрыяла збліжэнню армянскага тэатральнага мастацтва з рускай тэатральнай культурай і яго прылучэнню да агульнасусветных тэатральных працэсаў.
Народная артыстка Армянскай ССР (1935). Заслужаная артыстка Армянскай ССР (25.01.1927).
Бібліяграфія Арутюнян С., Арус Восканян, Ер., 1953 Зарян Р., Арус Восканян, Ер., 1957 Э. Мурадян, неапублікаваныя ўспаміны пад агульнай назвай «Заслона дзён» 1940 г. — дакументальны фільм «Юбілей Арус Васканян», рэж. Г. Баласанян
Спасылкі