Абдулазіз Лавал (нар. ) — нігерыйскі футбаліст, паўабаронца беларускага клуба «Маладзечна».
Клубная кар’ера У пачатку 2011 года праходзіў прагляд у беларускім клубе «Дынама» з Мінска, аднак у выніку стаў іграком наваполацкага «Нафтана», падпісаўшы пяцігадовы кантракт. У складзе «Нафтана» доўгі час выступаў за дубль. У першай палове сезона 2013, калі галоўным трэнерам навапалачан быў Павел Кучараў, стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але тады так і не дэбютаваў за яе, а пазней зноў стаў выступаць толькі за дубль.
Улетку 2015 года далучыўся да асновы «Нафтана». 16 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча з «Віцебскам» (3:0). Пазней замацаваўся ў стартавым складзе навапалачан. У першай палове сезона 2016 рэдка з’яўляўся на полі з-за траўм, але пазней вярнуў месца ў старце. У сезоне 2017 быў адным з асноўных апорных паўабаронцаў навапалачан, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. У 2018—2022 гадах гуляў за «Нафтан» у Першай лізе, дзе быў адным з асноўных ігракоў.
У лютым 2023 года, пасля вяртання «Нафтана» ў Вышэйшую лігу, падпісаў новы кантракт з клубам, аднак неўзабаве па пагадненні бакоў пакінуў каманду і стаў іграком «Оршы». У студзені 2024 года перайшоў у «Маладзечна».
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2022
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2011 дубль Нафтан 0 0 2012 дубль Нафтан 28 4 2013 дубль Нафтан 22 0 2014 дубль Нафтан 27 0 2015 Д1 Нафтан 9 0 2016 Д1 Нафтан 16 0 2017 Д1 Нафтан 28 0 2018 Д2 Нафтан 27 0 2019 Д2 Нафтан 26 4 2020 Д2 Нафтан 24 1 2021 Д2 Нафтан 29 0 2022 Д2 Нафтан 22 2 2023 Д2 Орша 31 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Нігерыі Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна