Валерый Аляксеевіч Шчукін (, , СССР — , Мінск) — беларускі палітык, дэпутат Вярхоўнага Савета РБ 13-га склікання, праваабаронца, журналіст, член «Беларускага Хельсінкскага камітэта», ганаровы член «Беларускай асацыяцыі журналістаў», палітвязень.

Біяграфія Нарадзіўся 22 сакавіка 1942 года ва Уладзівастоку (цяпер Прыморскі край, Расійская Федэрацыя). У 1951 г. сям’я вярнулася ў БССР, у Талачынскі раён, на радзіму маці. Скончыў беларускую пачатковую школу, пасля бацькі перавялі яго ў рускую школу ў Мінску.

З 15 гадоў працаваў слесарам на мінскім заводзе буддэталяў. Служыў у войску. У 1964 г. скончыў Ленінградскае вышэйшае ваенна-марское інжынернае вучылішча. 27 гадоў адслужыў на Ціхаакіянскім флоце, капітан другога рангу ў адстаўцы. Пасля службы вярнуўся ў Беларусь. Жыў у Полацку, з 1987 г. па 1995 г. працаваў машыністам крана-трубаўкладчыка.

У 1995 годзе быў абраны ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га склікання ад Партыі камуністаў Беларускай. Працаваў сакратаром камісіі па нацыянальнай бяспецы, абароне і барацьбе са злачыннасцю.

Актыўна выступаў за імпічмент прэзідэнта А. Лукашэнкі ў 1996 г. Пасля антыканстытуцыйнага рэферэндуму ў Беларусі (1996 г.), выкліканага абвастрэннем адносін паміж прэзідэнтам і парламентам, які значна пашыраў паўнамоцтвы прэзідэнта, В. Шчукін канчаткова перайшоў на дэмакратычныя пазіцыі, у адкрытую апазіцыю да прэзідэнта і выканаўчай улады.

6 гадоў быў членам Цэнтральнага Камітэта ПКБ. У 1998 г. быў выключаны з партыі камуністаў Беларускай.

Як незалежны журналіст супрацоўнічаў з беларускімі незалежнымі выданнямі, газетамі «Народная Воля», «Товарищ».

У 2003 годзе быў пазбаўлены прапіскі ў інтэрнаце ў Полацку. На працягу наступных чатырох гадоў шмат начэй правёў на чыгуначным вакзале ў г. Віцебску ў знак пратэсту супраць незаконнага высялення, але справядлівасці так і не дабіўся.

В. Шчукін удавец, мае двух дзяцей і сямёра ўнукаў.

В. Шчукін лаўрэат нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека «Хартыі-97».https://www.svaboda.org/a/1362720.html Былыя палітвязні адзначаны прэміяй

Лаўрэат штогадовай Нацыянальнай прэміі беларускіх праваабаронцаў у намінацыі «Асоба» ў 2015 г.http://spring96.org/ru/news/81516 Правозащитные организации Беларуси выбрали лучших

У 1996—2003 годах жыў у Полацку.

У апошні час жыў у Мінску разам з дачкой і яе сям’ёй.

Памёр 10 кастрычніка 2020 года. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках у Мінску.

Храналогія пераследу В. Шчукін шмат разоў затрымліваўся міліцыяй, быў караны адміністрацыйнымі штрафамі і арыштамі за ўдзел у апазіцыйных акцыях.

Падчас першага адміністрацыйнага арышту ў 1998 г. у прыёмніку-размеркавальніку ў Мінску дабіўся, каб зняволеным выдавалі лыжкі з ручкамі. Перад гэтым лыжкі для арыштаваных выдаваліся без ручак.https://palitviazni.info/naviny/2012/11/8615 Валерый Шчукін: «Камера гатовая была мяне разарваць…»

10 лістапада 1997 года ў дачыненні да В. Шчукіна была распачата крымінальная справа за абразу членаў урада. Справа грунтавалася на жорсткіх словах

В. Шчукіна і абвінавачванні ў адрас прэзідэнта А.Лукашэнкі, якія мелі месца ў жніўні 1997 года на 30-м ралі за свабоду слова ў Беларусі. 22 лістапада 1997 г. В. Шчукін на некалькі гадзін быў затрыманы міліцыяй пасля ўдзелу ў сустрэчы апазіцыйных дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларусі.

У кастрычніку 1999 г. В. Шчукін быў адным з заяўляльнікаў мітынгу і шэсця «Марш Свабоды». Гарадскімі ўладамі шэсце было забароненае, ён адмовіўся ад свайго подпісу і 17 кастрычніка 1999 г. пайшоў на «Марш Свабоды» ў якасці звычайнага ўдзельніка. Правядзенне «Марша свабоды» суправаджалася сур’ёзнымі сутыкненнямі дэманстрантаў з міліцыяй. 19 кастрычніка 1999 года В. Шчукін быў выкліканы ў Савецкі РАУС па позве, дзе быў затрыманы. Пры затрыманні В. Шчукін быў моцна збіты (ім пададзеная скарга ў пракуратуру Савецкага раёна г. Мінска). Тры дні В. Шчукін знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання, а пасля прад’яўлення яму абвінавачання па арт. 186.3 КК РБ накіраваны ў СІЗА № 1. Абраная для В. Шчукіна мера стрымання, арышт, потым была зменена на падпіску аб нявыездзе.

17 красавіка 2001 года за арганізацыю «Марша Свабоды» (1999) быў абвінавачаны ў арганізацыі і ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, і аштрафаваны гарадскім судом г. Мінска (суддзя Т. Высоцкая) па арт.186-3 КК РБ на 30 базавых велічынь. Іншы фігурант гэтай крымінальнай справы, Мікола Статкевіч, быў асуджаны на штраф у 100 базавых велічыняў.https://www.svaboda.org/a/24837761.html ВЯРХОЎНЫ СУД АДМОВІЎСЯ ПЕРАГЛЕДЗЕЦЬ ПРЫСУД У КРЫМІНАЛЬНЫХ СПРАВАХ ШЧУКІНА І СТАТКЕВІЧА

Затрыманы 25 сакавіка 2000 г. на Дзень Волі ў Віцебску разам з Уладзімірам Плешчанкам. Асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.https://www.svaboda.org/a/24832124.html Навіны 27 сакавіка 2000 г.

7 чэрвеня 2001 года за ўдзел 18 мая 2001 года ў акцыі «Ланцуг неабыякавых людзей» быў асуджаны судом Ленінскага раёна г. Мінска, суддзя А. Шылько, на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Падчас акцыі быў затрыманы і жорстка збіты супрацоўнікамі міліцыі.https://www.svaboda.org/a/24836876.html ВАЛЕРЫ ШЧУКІН АСУДЖАНЫ ДА 10 СУТАК АРЫШТУ

16 студзеня 2001 г. В. Шчукін спрабаваў трапіць на першую адкрытую прэсавую канферэнцыю міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава, які адказваў на пытанні, звязаныя з праблемай знікнення людзей у Беларусіhttps://www.svaboda.org/a/24872572.html ШЧУКІНА ЗАСУДЗІЛІ ДА ТРОХ МЕСЯЦАЎ АРЫШТУ В. Шчукін спрабаваў рэалізаваць сваё права на атрыманне інфармацыі і ўвайсці на прэс-канферэнцыю з пасведчаннем члена БАЖ. Але трое супрацоўнікаў аховы будынку павалілі В. Шчукіна на падлогу, пры гэтым былі разбіты дзве шыбы ў дзвярах, аб якія В. Шчукін парэзаў нагу. Па выкліку журналістаў прыехала «хуткая дапамога». В. Шчукін быў дастаўлены ў ваенны шпіталь у аддзяленне мікрахірургіі з траўмай сярэдняй цяжкасці.http://spring96.org/files/reviews/be/2001_review_by.pdf Агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2001 годзе

20 сакавіка 2001 г. В. Шчукін быў асуджаны  Цэнтральным судом г. Мінска (суддзя А. Ільіна) па арт. 399.1 КК РБ (злоснае хуліганства) на тры месяцы арышту. Пакаранне адбываў у жодзінскай турме. 20 сутак правёў у карцэры. 12 верасня 2001 г. быў вызвалены. Падчас зняволення В. Шчукіна сябры «Маладога Фронту» правялі каля жодзінскай турмы акцыю пратэсту, пасля якой яны былі затрыманыя міліцыяй.https://www.svaboda.org/a/24837798.htm ПАГРОМЫ НЕЗАЛЕЖНЫХ ГРАМАДЗКІХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ

Быў арганізатарам марша пратэсту «Так жыць нельга», які адбыўся 19 красавіка 2002 г. Быў затрыманы, моцна збіты. «Хуткая дапамога» адвезла В. Шчукіна ў ваенны шпіталь. На наступны дзень міліцыяны забралі В. Шчукіна з шпіталю, ён быў асуджаны судом Партызанскага раёна г. Мінска на 15 сутак арышту разам з іншымі арганізатарамі і ўдзельнікамі акцыі: М. Халезіным, З. Бандарэнкам, Ю. Хашчавацкім, А. Атрошчанкавым і іншымі.ВЫЙШЛІ НА ВОЛЮ АПОШНІЯ ПАЛІТВЯЗЬНІ СУМНАВЯДОМАГА СПЭЦПРЫЁМНІКА-РАЗЬМЕРКАВАЛЬНІКА НА ВУЛІЦЫ АКРЭСЬЦІНА

29 ліпеня 2002 г. быў асуджаны судом Бераставіцкага раёна (суддзя М. Панок) на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. В. Шчукін накіроўваўся ў г. п. Вялікая Бераставіца, дзе адбывалася разбурэнне храму Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.СЁНЬНЯ РАНІЦАЙ ЗЬ БЕРАСТАВІЦКАГА ІЗАЛЯТАРУ ЧАСОВАГА ЎТРЫМАНЬНЯ ВЫПУСЬЦІЛІ ВАЛЕРЫЯ ШЧУКІНА

26 сакавіка 2007 г. В. Шчукіна чарговы раз выклікалі на допыт у Першамайскі РУУС г. Віцебска. Яму прад’явілі абвінавачанне паводле арт. 189 ч. 2 Крымінальнага кодэксу РБ — «знявага, нанесеная ў друкаваным творы», выкліканае тым, што напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы В. Шчукін вырабіў і распаўсюдзіў улёткі з крытыкай аб парушэнні заканадаўства супрацоўнікамі акружных выбарчых камісій гораду. У сувязі з гэтым следчы Гердаў вынес пастанову пра ўжыццё да В. Шчукіна падпіскі аб нявыездзе. Аднак В. Шчукін такой падпіскі не даў, заявіўшы, што для яго, як для палітыка і журналіста, лепей сядзець у СІЗА. В. Шчукін быў прызнаны вінаватым і аштрафаваны.

Затрыманы 3 ліпеня 2011 г. на Прывакзальнай плошчы ў Мінску падчас «маўклівай» акцыі. Адбыў адміністрацыйнае пакаранне 5 сутак арышту. 8 ліпеня 2011 г., пасля адбыцця пакарання, невядомыя ў грамадзянскім запіхалі В. Шчукіна ў легкавы аўтамабіль і вывезлі за горад у поле.https://charter97.org/ru/news/2011/7/9/40401/ Правозащитника Валерия Щукина вывезли на расстрел

29 сакавіка 2012 г. затрыманы ў будынку суда ў г. Орша, дзе адбываўся адміністрацыйны працэс супраць старшыні Беларускай партыі аб’яднаных левых «Справядлівы свет» С. Калякіна, старшыні АГП А. Лябедзькі, сакратара кампаніі «Еўрапейская Беларусь» А. Атрошчанкава, якіх знялі з цягніка Мінск-Масква ноччу 28 сакавіка. Міліцыя забараніла прысутнічаць на судзе ахвотным. В. Шчукін лёг на дол у дзвярах, дзе адбываўся працэс, каб іх не зачынілі. Ноч правёў у міліцыі. 30 сакавіка 2012 г. суддзёй Т. Рыбаковай быў асуджаны на штраф у 34 базавых велічыні.

Быў актывістам грамадзянскай кампаніі «Наш дом». У 2010 г. двойчы затрымліваўся міліцыяй за перавоз газеты «Наш дом» і праваабарончых брашур, якія былі канфіскаваны 25 сакавіка і 8 жніўня 2010 г. 26 сакавіка судом Буда-Кашалёўскага раёна і 1 кастрычніка 2010 г. судом Ленінскага раёна г. Магілёва быў прызнаны вінаватым у вырабе, дастаўцы і распаўсюдзе друкаванай прадукцыі, вырабленай з парушэннем беларускага заканадаўства і аштрафаваны кожны раз на 30 базавых велічыняў.https://www.svaboda.org/a/2174003.html Валерыя Шчукіна пакаралі на мільён рублёў

19 красавіка 2011 г. міліцыя ў Мінску ўварвалася ў кватэру дачкі В. Шчукіна, дзе сабраліся актывісты грамадзянскай кампаніі «Наш Дом», быў затрыманы ў Фрунзенскім РУУСе разам з праваабаронцам з Віцебску Паўлам Левінавым і кіраўніцай «Нашага Дому» Вольгай Карач.https://www.svaboda.org/a/9498557.html Шчукіна, Левінава і Карач забралі ў пастарунак

Затрыманы 25 сакавіка 2017 года на Дзень Волі. Быў моцна збіты ў Заводзкім РАУС Мінска. Дастаўлены ў ваенны шпіталь з гіпертанічным крызамВалерыя Шчукіна адвезьлі з пастарунку з гіпэртанічным крызам у шпіталь.

1 мая 2017 года Фрунзенскім судом г. Мінска (суддзя М. Ярохіна) за ўдзел у акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску аштрафаваны на 10 базавых велічынь.http://spring96.org/persecution?Name=%D1%88%D1%87%D1%83%D0%BA%D1%96%D0%BD+%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D1%80%D1%8B

Літаратура Palitviazni.info — 2013 — С. 265—266 Адзін дзень палітвязьня — 2009 — С. 160—167. А. Тамковіч. Найноўшая гісторыя ў асобах — 2013 — С. 45-48.

Спасылкі http://nashaniva.by/?c=ar&i=93742 https://charter97.org/ru/news/2009/1/22/14279/ https://news.tut.by/society/281828.html https://palitviazni.info/viazen/valieryj-shchukin http://www.svaboda.org/a/28382051.html

Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання