Жэ́чка — рака ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Котра.

Даўжыня 12 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 47 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2‰. Пачынаецца за 0,8 км на паўночны захад ад вёскі Курылаўцы, упадае ў Котру каля вёскі Сухары. На працягу 10 км каналізаваная (ад вытоку да вёскі Зінякі).

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Шчучынскага раёна Катэгорыя:Прытокі Котры