Уй (, , ) — рака ў Чалябінскай вобласці Расіі (вярхоўі ў Башкартастане), часткова працякае па мяжы Чалябінскай і Курганскай абласцей з Казахстанам, левы прыток р. Табол (басейн Обі). Даўжыня 462 км, плошча басейна 34400 км². Бярэ пачатак на ўсходнім схіле Паўднёвага Урала, цячэ па Зауральскім плато, у нізоўях па Заходне-Сібірскай раўніне. У басейне шмат бяссцёкавых азёраў. Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні расход вады за 213 км ад вусця каля 13 м³/с. Замярзае ў лістападзе, раскрываецца ў красавіку. Воды выкарыстоўваюцца для водазабеспячэння і арашэння. На рацэ Уй — г. Троіцк; 3 вадасховішчы.
Катэгорыя:Рэкі паводле алфавіта Катэгорыя:Рэкі Чалябінскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Башкартастана Катэгорыя:Рэкі Курганскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Казахстана