— буйны транснептунавы аб’ект у поясе Койпера, кандыдат у карлікавыя планеты. Адкрыты групай астраномаў у рамках праекта праекта Pan-STARRS на здымках, атрыманых 19 жніўня 2014 года з дапамогай камеры DECam тэлескопа імя Віктара Бланка ў абсерваторыі Сэра-Талола ў Чылі. Атрымаў нефармальную назву DeeDee (скарачэнне ад Distant Dwarf). Святло ад DeeDee даходзіць да Зямлі за 13 гадзінDistant Object «DeeDee» Makes the Dwarf Planet Grade. Аб’ява аб адкрыцці была апублікавана 11 кастрычніка 2016 года(англ.) . Центр малых планет (2016-10-11). Праверана 12 кастрычніка 2016..

Дыяметр пры адкрыцці ацанілі ў 420-1180 км. У 2017 годзе дыяметр пры дапамозе міліметровага/субміліметровага тэлескопа Atacama Large Millimeter Array ў Чылі ацанілі ў , тэмпературу паверхні — у 30 K, альбеда складае 13 %. Па дадзеных М. Браўна пры альбеда 13 % і магнитуде 3,8 дыяметр будзе роўны 684 кмMike Brown, How many dwarf planets are there in the outer solar system?.

Арбіта , як і арбіта аб’ектаў , , цалкам пралягае за арбітай Нептуна. Перыяд звароту па выцягнутай арбіце (38-180 а.а.) вакол Сонца складае 1136 гадоўВ Солнечной системе открыта новая планета.

Па стане на 10 кастрычніка 2016 года аб’ект знаходзіўся на адлегласці каля 91,6 а.а. ад Сонца і гэта адлегласць будзе змяншацца, пакуль ён не дасягне перыгелія (38 а.а. ад Сонца) у 2142 годзе.

Гл. таксама Спіс транснептунавых аб’ектаў

Спасылкі

Астраномы адкрылі новую карлікавую планету у Сонечнай сістэме

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 2014 годзе Катэгорыя:Астэроіды паводле алфавіта Катэгорыя:Пояс Койпера