Heliconiinae — падсямейства матылькоў з сямейства німфалід.

Апісанне Каля 200 відаў; распаўсюджаныя ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы. Параўнальна буйныя матылі з даўгаватымі вузкімі крыламі. Размах крылаў да 6-10 см, ярка пафарбаваны ў аранжавыя, чырвоныя, жоўтыя колеры на агульным чорным фоне, часам з даданнем сініх і зеленаватых тонаў.

Кепскі пах і непрыемны смак рэчываў, якія выдзяляюць прадстаўнікі падсямейства, робяць іх неядомымі і тым самым абараняюць ад птушак і іншых ворагаў. Ядучы лісце кармавых раслін, вусені паглынаюць гліказіды, у склад якіх уваходзіць цыяністая група. У працэсе пераварвання апошніх утвараюцца цыяніды. Яркая афарбоўка — адзін з класічных прыкладаў г. зв. папераджальнай афарбоўкі. Марфалагічнае падабенства матылькоў іншых сямействаў (якія не вылучаюць з’едлівых рэчываў) на віды падсямейства Heliconiinae дало падставу казаць пра іх прыстасавальнае перайманне (мімікрыю)

Асаблівасці Здольныя запамінаць месца, дзе калі-то былі злоўлены, і пазбягаюць яго ў будучыні. Механізм дадзенай з’явы застаецца не растлумачаным.

На начлег матылькі збіраюцца вялікімі групамі, застаючыся нерухомымі на галінах дрэў. Як толькі раніцай ўзлятае адзін матыль, як узлятаюць і ўсе астатнія — гэта яшчэ адна неразгаданая асаблівасць прадстаўнікоў падсямейства.

Вусені і кукалкі Вусені пакрытыя густымі валасінкамі. Развіваюцца на відах роду Passiflora. Акукліванне адбываецца праз 3 тыдні. Кукалкі пакрытыя валасінкамі і знешнім выглядам нагадваюць насенне або плады раслін. Стадыя кукалкі доўжыцца каля 10 дзён.

Спіс родаў Acraea Fabricius, 1807 Actinote Hübner, 1819 Agraulis Boisduval et Leconte, 1833 Altinote Potts, 1943 Argynnis Fabricius, 1807 Argyreus Scopoli, 1777 Argyronome Hübner, 1819 Bematistes Hemming, 1935 Boloria Moore, 1900 Brenthis Hübner, 1819 Cethosia Fabricius, 1807 Childrena Hemming, 1943 Cirrochroa Doubleday, 1847 Clossiana Reuss, 1920 Cupha Billberg, 1820 Damora Nordmann, 1851 Dione Hübner, 1819 Dryadula Michener, 1942 Dryas Hübner, 1807 Eueides Hübner, 1816 Euptoieta Doubleday, 1848 Fabriciana Reuss, 1920 Heliconius Kluk, 1802 Issoria Hübner, 1819 Kuekenthaliella Reuss, 1921 Lachnoptera Doubleday, 1847 Miyana Fruhstorfer, 1914 Paduca Moore, 1886 Pardopsis Trimen, 1887 Phalanta Horsfield, 1829 Philaethria Billberg, 1820 Podotricha Michener, 1942 Proclossiana Reuss, 1926 Smerina Hewitson, 1874 Speyeria Scudder, 1872 Terinos Boisduval, 1836 Vagrans Hemming, 1934 Vindula Hemming, 1934

Літаратура Brown, Keith S. Jr. (1981): The biology of Heliconius and related genera. Annu. Rev. Entomol. 26: 427-456. Miller, L. D. & Miller, J. Y. (2004): The Butterfly Handbook: 130. Barron ' s Educational Series, Inc., Hauppauge, New York. ISBN 0-7641-5714-0.

Катэгорыя:Насякомыя Цэнтральнай Амерыкі Катэгорыя:Насякомыя Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Німфаліды