Ануш Карапетаўна Егіязаран (; 15 чэрвеня 1965) — мастачка армянскага габелена, доктар педагагічных навук, прафесар. Ганаровы прафесар інстытута МПДУ (26 верасня, 2016).

Дачка заснавальніка армянскага габелена, заслужанага мастака Рэспублікі Арменія Карапета Егіязарана.

Біяграфія У 1984 г. з адзнакай скончыла Ерэванскае мастацкае вучылішча імя Паноса Тэрлемезяна.

У 1984—1990 гг. вучылася ў Ерэванскім дзяржаўным мастацка-тэатральным інстытуце.

З 1996 г. — член Саюза мастакоў Арменіі. 1991—2009 гг. выкладала ў Ерэванскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Хачатура Абавяна.

У 1994 г. атрымала навуковую ступень кандыдата педагагічных навук, у 2003 г. — званне дацэнта, у 2008 г. — навуковую ступень доктара педагагічных навук, у 2011 г. — званне прафесара.

З 2009 г. — член бюро секцыі дэкаратыўнага мастацтва Арменіі.

З 2009 г. — загадчыца кафедры дызайну і дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва Дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Х. Абавяна.

2010 г. — член праўлення Саюза мастакоў Арменіі.

Ануш Егіязаран — аўтар шматлікіх мастацтвазнаўчых і навучальна-метадычных артыкулаў, метадычных дапаможнікаў, альбомаў і каталогаў. Ануш Егіязаран брала ўдзел у шматлікіх выставах у Арменіі і за яе межамі: Ерэван, Масква, Плоўдзіў, Дубай, Бавэ, Санкт-Пецярбург, Прага і г.д. Мела персанальныя выстаўкі. Шматлікія з яе прац з’яўляюцца ўласнасцю музеяў, галерэй і прыватных калекцыянераў.

Літаратура Карапет Егиазарян, Гобелен, живопись, мозаика., Ануш Егиазарян. Ереван, 2010.

Спасылкі Егиазарян Ануш Карапетовна Декоративно-прикладное искусство заставляет жить национальные ремесла

Катэгорыя:Мастакі Арменіі