Брошка Фулера () — англасаксонская сярэбраная брошка, вырабленая ў другой палове IX стагоддзя. Цудоўна захаванае ўпрыгожванне знаходзіцца ў цяперашні час у Брытанскім музеіThe British Museum Collection і лічыцца значным артэфактам раннесярэднявечнай Англіі і ўзорам ювелірнага мастацтва англасаксаў.
Апісанне Брошка зроблена з ліставога серабра з ужываннем чарнення, яе дыяметр складае 114 мм (4,5 цалі). Цэнтр брошкі ўпрыгожваюць персаніфікаваныя малюнкі пяці пачуццяў — Зроку (у цэнтры, лічыўся ў Сярэднявеччы найважнейшым з органаў пачуццяў), Смаку (злева уверсе; фігура, якая ўвасабляе смак, змяшчае руку ў рот), Нюху (справа уверсе; стаіць сярод высокіх раслін, рукі трымае за спіной); Слыху (злева ўнізе; прыслухоўваецца, прыклаўшы руку да вуха) і Дотыку (справа ўнізе; пацірае рукі). Асноўная кампазіцыя акружаная арнаментам з 16 маленькіх медальёнаў з выявамі людзей, жывёл, птушак або раслінных узораў.
Брошку Фулера параўноўваюць з іншай вядомай англасаксонскай брошкай таго ж перыяду, брошкай Стрыкленда, таксама вырабленай са срэбра з чарненнем, якая таксама захоўваецца ў Брытанскім музеі. Абедзве брошкі адносяцца да так званага .
Гісторыя Брошка захавалася ў выдатным стане, хоць іголка і яе мацаванне былі выдаленыя, а ў верхняй частцы дыска былі зробленыя адтуліны, каб выкарыстоўваць брошку як падвеску. З-за гэтакай добрай захаванасці выраб першапачаткова быў прыняты за падробку, пасля чаго яго набыў капітан па цане срэбра. Пасля таго як у 1949 годзе стала вядомай брошка Стрыкленда, дадатковыя даследаванні пацвердзілі сапраўднасць брошкі Фулера. Капітан Фулер у 1952 годзе перадаў брошку Брытанскаму музею з умовай, што яна будзе называцца ў яго гонар.
Катэгорыя:Англасаксонсае мастацтва Катэгорыя:Брошкі Катэгорыя:Брытанскі музей Катэгорыя:Вырабы IX стагоддзя Катэгорыя:Вырабы з серабра Катэгорыя:Гістарычныя каштоўнасці