Ле́шчанка — рака ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Пліса (басейн Нёмана). Даўжыня 13 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 25 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,8‰. Пачынаецца каля вёскі Гірдаўка, упадае ў Плісу на ўскраіне вёскі Зенявічы. Рэчышча каналізаванае ад вытоку да вёскі Трасцянка (2,8 км) і ад вёскі Біцавічы ўніз па цячэнні на працягу 0,8 км.
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Нёмана Катэгорыя:Рэкі Навагрудскага раёна