Бардзю́р ( ад bord — «край») — у дэкаратыўным садаводстве паласа бардзюрных (нізкіх) раслін па контуры клумбы, газона, рабаткі, уздоўж жывых агароджаў і дарожак, прызначаная для стварэння маляўнічых кветкавых кампазіцый.
Віды і расліны Бардзюры падзяляюцца на простыя (пасадка шырынёй 1—2 м з 1—2 відаў раслін, размешчаных радамі або ў шахматным парадку) і складаныя (шырынёй 2,5—5 м з некалькіх відаў раслін).
Для стварэння бардзюраў выкарыстоўваюць розныя віды раслін: Кусты. Для гэтых мэт падбіраюць расліны з густым лісцем, якія добра пераносяць стрыжку, такія як самшыт (Buxus), кізільнік (Cotoneaster), брызгліна (Euonymus), туя (Thuja), біручына (Ligustrum). Таксама выкарыстоўваюць невысокія віды, напрыклад, магонія падубалістая (Mahonia aquifolium), і прыгожа квітнеючыя нізкарослыя сарты спірэі (Spiraea), жасміну (Philadelphus), ружы (Rosa).
Травяністыя расліны. Выкарыстоўваюць адна- і шматгадовыя кветкі рознай вышыні. Да нізкарослых адносяцца сцылы, крокусы, бурачок скальны, лабелія, эрынус, а таксама невысокія сарты аксамітак (Tagetes) і фіялак (Viola). Сярод сярэднярослых выкарыстоўваюцца касачы (Iris), астыльба гібрыдная, флёксы. Таксама прымяняюцца высакарослыя расліны, такія як дэльфініумы, астры кітайскія, барбарысы і іншыя.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Садаводства Катэгорыя:Садова-паркавае мастацтва