Юзаф Вейсенгоф (; 8 красавіка 1860, с. Каляна Люблінскай губерні Царства Польскага — 6 ліпеня 1932, Варшава) — польскі празаік, паэт, літаратурны крытык.
Біяграфія Нашчадак старадаўняга баронскага роду, які пасяліўся ў Лівоніі ў XVII стагоддзі. Нарадзіўся на Падляшшы ў маёнтку бацькі. Дзяцінства правёў у Вільні, скончыў варшаўскую гімназію. У 1879—1884 гадах вывучаў права ва ўніверсітэце Дэрпта. Пазней займаўся гаспадаркай у маёнтку.
З 1891 года жыў у Варшаве, дзе з 1896 года выдаваў і рэдагаваў выданне «Бібліятэка Варшаўская» («Biblioteka Warszawska»). У маладосці славіўся гулякам і карцёжнікамАднойчы за картачным сталом у Пецярбургскім Яхт-клубе прайграў сваяку цара радавы маёнтак Самакленскі. Падарожнічаў па Еўропе. Тры гады провёл ў Штэгліцы пад Берлінам.
Пасля здушэння рэвалюцыі 1905—1906 стаў актыўным прыхільнікам правай нацыяналістычнай партыі Нацыянальна-дэмакратычная партыя Польшчы.
Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі і заканчэння Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе пераехаў у Польшчу і пасяліўся ў Варшаве, а ў 1924 годзе, ужо будучы вядомым пісьменнікам, — у г. Быдгашчы.
Памёр у Варшаве ў 1932 годзе. Пахаваны на могілках Старыя Павонзкі.
Выбраныя творы Z Grecji (1894) Za blekitami (1894) Zaręczyny Jana Belzkiego (1894) Pamiętnik (1903) Syn marnotrawny (1905) Spralacza (1905) Litva (1905) W ogniu (1905) Unja (1910) Puszcza (1915) Soból i panna (1911); Hetmani (1911) Soból i panna (паляўнічы цыкл, 1913) Cudno i ziemia cudneńska (1921) Mój pamiętnik literacki (1925) Gromada (1925) Pisma, t. 1-13 (1927—1928)
Літаратура Błażejewski S., Kutta J., Romaniuk M. Bydgoski Słownik Biograficzny. Tom I.―Bydgoszcz, 1994. s. 113—114 Danowska E. Józef Weyssenhoff (1860—1932) — pisarz, bibliofil, kolekcjoner. Nieznane oblicze twórcy. ― Wydawnictwo Uniwersytetu Jana Kochanowskiego, Kielce 2015 ISBN 978-83-7133-638-6
Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Пісьменнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Паэты Расійскай імперыі Юзаф