Вуэльта Іспаніі (Тур Іспаніі, Вуэльта, ) — найвядомая трохтыднёвая шасейная велагонка, адна з трох самых прэстыжных у свеце (разам з Тур дэ Франс і Джыра д'Італія).

Праходзіць штогод па тэрыторыі Іспаніі і Андоры ў верасні (пачынаючы з 1995 года). Першая гонка адбылася ў 1935 годзе. Толькі 2 гонкі праходзілі таксама па тэрыторыі іншых еўрапейскіх краін: 1997 год — Партугалія, 2009 год — Нідэрланды і Бельгія.

Гісторыя Натхнёны поспехам Тур дэ Франс і Джыры д'Італія, а таксама для павелічэння продажаў сваіх арыгінальных выданняў(«L'Auto» і «La Gazzetta Dello Sport») Хуан Пуёль, дырэктар газеты «Informaciones» арганізуе першую Вуэльту Іспаніі ў 1935 годзе.

Першая Вуэльта праходзіла з 29 красавіка па 15 мая 1935 года і ўключала ў сябе 14 этапаў і мела 50 удзельнікаў. Выйграў яе бельгіец Густаф Дэлор. Ёе жа быў пераможцам і ў наступны год, тады Вуэльта мела ўжо іншы фармат, была павялічана колькасць этапаў да 21.

Паміж 1937 і 1944 гадамі, Вуэльта была толькі двойчы, у 1941 і 1942 гадах, з-за Іспанскай грамадзянскай вайны і Другой сусветнай вайны. Гэтыя дзве велагонкі, у якіх удзельнікамі з'яўляліся амаль усе іспанцы, былі выйграны Хуліанам Берэндэра.

Вуэльта праводзілася вясной (красавік-травень) да 1995 года, але сёння гэтая велагонка пачынаецца ў верасні. Гэта змяненне ў раскладзе павялічыла прэстыж гонкі.

Лідарская майка Лідару гонкі належыць апранаць майку пэўнага колеру, які вылучае яго сярод астатніх гоншчыкаў так жа, як на гонках Тур дэ Франс (жоўтая майка) і Джыра д'італія (ружовая майка). Колер лідарскай майкі Вуэльты Іспаніі мяняўся некалькі разоў. Арганізатары, якія адраджалі гонку пасля множных паўзаў, звычайна мянялі колер майкі. З 1935 года лідарская майка была аранжавай, у 1941-м стала белай і зноў аранжавай у 1942 годзе. У 1945-1950 гадах лідары насілі белую майку з гарызантальнай чырвонай паласой. У 1955 годзе — па аналогіі з Тур дэ Франс — колер майкі стаў жоўтым. За выключэннем 1977 года, калі майка стала аранжавай, усе гады, уключаючы 1998-ы, майка была жоўтай, пасля чаго колер атрымаў залаты адценне. Аднак у 2010 годзе лідарская майка стала чырвонай.

Пераможцы № Год Пераможца Краіна Каманда802025Ёнас Вінгегор Visma–Lease a Bike792024Прымаж Рогліч Red Bull–Bora–Hansgrohe782023Сэп Кус Jumbo-Visma772022Рэмка Эвенепул Quick-Step Alpha Vinyl Team762021Прымаж Рогліч Jumbo-Visma752020Прымаж Рогліч Jumbo-Visma742019Прымаж Рогліч Jumbo-Visma732018Сайман Ейтс Mitchelton–Scott722017Крыс Фрум, Team Ineos712016Наіра Кінтана Movistar Team702015Фабіа Ару Італія Astana692014Альберта Кантадор (3) Team Saxo Bank Tinkoff Bank682013Крыс Хорнэр ЗША RadioShack-Leopard672012Альберта Кантадор (2) Team Saxo Bank Tinkoff Bank662011Хуан Хасэ Коба Geox-TMC652010Вінчэнца Нібалі Італія Liquigas642009Алехандра Вальвердэ Caisse d'Epargne632008Альберта Кантадор Astana 622007Дзяніс Мяньшоў (2) Расія Rabobank612006Аляксандр Вінакураў Казахстан Astana602005Дзяніс Мяньшоў Расія Rabobank592004Раберта Эрас (3) Liberty Seguros582003Раберта Эрас (2) U.S. Postal572002Айтор Гансалес Kelme562001Анхель Касера Festina552000Раберта Эрас Kelme541999Ян Ульрых Германія Team Telekom531998Абрахам Алана Team Banesto521997Алекс Цуле (2) Швейцарыя Team ONCE511996Алекс Цуле Швейцарыя Team ONCE501995Ларан Жалабер Францыя Team ONCE491994Тоні Ромінгер (3) Швейцарыя Mapei-Clas481993Тоні Ромінгер (2) Швейцарыя Clas-Cajastur471992Тоні Ромінгер Швейцарыя Clas-Cajastur461991Мяльхор Мауры Team ONCE451990Марка Джаванэцці Італія Seur441989Педра Дэльгада (2) Reynolds-Banesto431988Шон Кэлі Ірландыя Kas-Mavic421987Луіс Эрэра Café de Colombia411986Альвара Піна Zor - BH401985Педра Дэльгада Orbea-Gin MG391984Эрык Карыту Францыя Skil-Reydel-SEM-Mavic381983Бернар Іна (2) Францыя Renault-Elf-Gitane371982Марыяна Лехарэта Teka361981Джавані Батальін Італія Inoxpran351980Фаусціна Руперэс Zor-Vereco341979Ёоп Зотэмелк Нідэрланды Miko-Mercier-Vivagel331978Бернар Іна Францыя Renault-Gitane-Campagnolo321977Фреды Мартэнс Flandria-Velda-Latina311976Хасэ Песарадона Kas301975Аўгусцін Тамамэс Super Ser291974Хасэ Мануэль Фуэнтэ (2) Kas-Kaskol281973Эдзі Меркс Molteni271972Хасэ Мануэль Фуэнтэ Kas-Kaskol261971Фердынанд Браке Peugeot-BP-Michelin251970Луіс Аканья Bic241969Ражэ Піньён Францыя Peugeot-BP-Michelin231968Фелічэ Джымондзі Італія Salvarani221967Ян Янсэн Нідэрланды Pelforth-Sauvage-Lejeune211966Франсіска Габіка Kas-Kaskol201965Рольф Волфшаль Германія Mercier-BP-Hutchinson191964Раймон Пулідор Францыя Mercier-BP-Hutchinson181963Жак Анкеціль Францыя St.Raphael-Gitane171962Рудзі Альціг Германія St.Raphael-Helyett161961Анджалінв Салер Faema151960Франц Дэ Мулдэр Groene Leeuw141959Антоніа Суарэс Licor 43131958Жан Стаблінскі Францыя Essor-Leroux121957Хесус Лараньё Gamma111956Анджэла Кантэрна Італія Bianchi-Pirelli101955Жан Дота Францыя Vampire-d'Alessandro1951-1954 Спаборніцтвы не праводзіліся91950Эміліа Радрыгес Sangalhos1949 Спаборніцтвы не праводзіліся81948Бернарда Руіс Peugeot-Dunlop71947Эдуард Ван Дэйк Alycon-Dunlop61946Дальмасіа Лангаріка Galindo-Cicles Tabay51945Дэліа Радрыгес1943-1944 Спаборніцтвы не праводзіліся (Другая сусветная вайна)41942Хуліян Берэндэра (2) Informaciones31941Хуліян Берэндэра 1937-1940 Спаборніцтвы не праводзіліся (Грамадзянская вайна ў Іспаніі)21936Густаф Дэлор (2) 11935Густаф Дэлор

Краіны пераможцаў Месца Краіна Перамогі Рэкорд перамог Апошні пераможца 1 30 Раберта Эрас, Альберта Кантадор (3) Альберта Кантадор (2014) 2 Францыя 9 Бернар Іна (2) Ларан Жалабер (1995) 3 8 Густаф Дэлор (2) Рэмка Эвенепул (2022) 4 Італія 6 Анджэла Кантэрна, Фелічэ Джымондзі, Джавані Батальін, Марка Джаванэцці, Вінчэнца Нібалі, Фабіа Ару (1) Фабіа Ару (2015) 5  Швейцарыя 5 Тоні Ромінгер (3) Алекс Цуле (1997) 6 Германія 3 Рудзі Альціг, Рольф Волфшоль, Ян Ульрых (1) Ян Ульрых (1999) Славенія 4 Прымаж Рогліч (4) Прымаж Рогліч (2024) 8 Нідэрланды 2 Ян Янсэн, Ёоп Зотэмелк (1) Ёоп Зотэмелк (1979) Расія 2 Дзяніс Мяньшоў (2) Дзяніс Мяньшоў (2007) 2 Луіс Эрэра, Наіра Кінтана (1) Наіра Кінтана (2016) 2 Крыс Фрум (1), Сайман Ейтс (1) Сайман Ейтс (2018) 12 Ірландыя 1 Шон Кэлі (1) Шон Кэлі (1988) 1 Аляксандр Вінакураў (1) Аляксандр Вінакураў (2006) 1 Сэп Кус (1) Сэп Кус (2023) 1 Ёнас Вінгегор (1) Ёнас Вінгегор (2025)

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Спаборніцтвы па веласіпедным спорце Катэгорыя:Велагонкі ў Іспаніі *