Centaurea scabiosa sadleriana — падвід віду , які часам вылучаецца ў асобны від.
Арэал Арэал віду — Сярэднедунайская нізіна, у тым ліку Сербія і Венгрыя. Даволі звычайны ў Ваяводзіне (Сербія), асабліва на гары Фрушка, ва ўсіх астатніх рэгіёнах вельмі рэдкі. Непасрэднай пагрозы знікнення віду няма, але папуляцыя вельмі малая, таму ён уключаны ў Еўрапейскую Чырвоную кнігу раслін, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, а таксама ў Спіс ахоўных раслін Венгрыі.
Расліна аддае перавагу сухім месцам, лёсавым або пясчаным глебам. Расце як на раўнінах, так і на пагорках.
Апісанне шматгадовая травяністая расліна. Вышыня дарослай расліны — ад 60 да 200 см.
Афарбоўка кветак — ад ружовай да фіялетавай. Цвіце з чэрвеня па кастрычнік.
Спасылкі На сайце TERRA ALAPÍTVÁNY Сайт прыроднага рэзервата «Засавіца». Старонка, прысвечаная відам, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення ў Сербіі Спіс відаў, якія знаходзяцца пад абаронай у Венгрыі
Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Васілёк