Пугачова (, ) — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Гершонскага сельсавета. З 1979 года ў Маскоўскім раёне Брэста.

Гісторыя У 1905 годзе складалася з вёскі, трох маёнткаў, хутара і сядзібы, якія ўваходзілі ў склад Камянец-Жыравецкай воласці Брэсцкага павета. З 1940 года цэнтр Пугачоўскага сельсавета і калгаса імя Н. К. Крупскай, у 1954—1979 гадах у Гершонскім сельсавеце Брэсцкага раёна. У 1979 годзе ўвайшла ў склад Брэста.

Забудова Галоўныя вуліцы Кобрынская, Лазовая, Суворава, Цэнтральная, Чычэрына. У 1970-я гады для забеспячэння прадпрыемстваў лёгкай і харчовай прамысловасці спецыяльным тэхналагічным абсталяваннем былі пабудаваны заводы «Тэкстыльмаш» і «Мясамалмаш», аб’яднанныя ў 1986 годзе. Пазней на іх базе створаны Брэсцкі машынабудаўнічы завод. У 1980-я гады вялося актыўнае будаўніцтва жылых дамоў павышанай паверхавасці па вуліцы Суворава.

Насельніцтва 1905 — 811 жыхароў.

Вядомыя асобы Кастусь (Канстанцін Фёдаравіч) Жмінько (нар. 1941) — беларускі паэт, мастак. Мікалай Мікалаевіч Пракаповіч (нар. 1948) — беларускі паэт, тэлежурналіст, краязнаўца, грамадска-палітычны дзеяч.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста Катэгорыя:Маскоўскі раён (Брэст)