Уселатвійскае свята песні і танца () — традыцыйнае культурнае мерапрыемства ў Латвіі, фестываль народных хораў і калектываў народнага танца.

Свята праводзіцца кожныя тры-пяць гадоў у Рызе, усяго з 1873 года свята праводзіўся 25 разоў. У фестывалі ўдзельнічаюць каля 30 000 чалавек — хоры, танцавальныя калектывы, духавыя аркестры, фальклорныя групы, этнаграфічныя ансамблі з Латвіі і іншых краін.

У рамках мерапрыемства таксама вызначаюцца лепшыя выканаўцы, узнагароджваюцца лаўрэаты фестывалю.

У Літве і Эстоніі праводзяцца аналагічныя святы — і .

Гісторыя У пачатку XIX стагоддзя ў гарадах Латвіі па нямецкім узоры сталі фармавацца хоры і песенныя калектывы. У 1857 годзе ў Таліне і 1861 годзе ў Рызе прайшлі маштабныя фестывалі нямецка-балтыйскіх хораў. У 1864 годзе святар і літаратар Юрыс Нейкенс, прытрымліваючыся прыкладу астзейскіх немцаў, арганізаваў фестываль мужчынскіх латышскіх хораў у , у якім прынялі ўдзел 6 хораў і 120 удзельнікаў. За ім адбыліся яшчэ некалькі падобных мерапрыемстваў, у тым ліку Курземскае свята песні ў Добэлэ, у якім прынялі ўдзел 400 чалавек.

Летам 1873 года наваяўленае  арганізавала I Уселатвійскае свята спеваў (''). За ім адбыліся II, III, IV (у Елґаве) і V Святы.

XX стагоддзе

Падчас Першай сусветнай вайны фестываль не праводзіўся. У незалежнай Латвіі прайшлі VI, VII, VIII і IX Святы. Падчас Другой сусветнай вайны фестывалі таксама не праводзіліся.

Пасля далучэння Латвіі да СССР арганізацыя Святаў аднавілася. З 1948 па 1985 год прайшлі дзесяць фестываляў (X—XIX).

Першыя два Святы песні Савецкай Латвіі (1948 і 1950 гадоў), праходзілі ў цэнтры Рыгі, на месцы сучаснага . Шматтысячны хор размяшчаўся на часовай эстрадзе, спецыяльна пабудаванай для гэтай падзеі.

У 1955 годзе была пабудавана , спецыяльна прызначаная для правядзення Святаў песні. Архітэктары  і Г. П. Ірбітэ. Эстрада размяшчала 10 тысяч спевакоў і 30 тысяч гледачоў у амфітэатры.

У савецкі перыяд святы мелі альтэрнатыўную нумарацыю і нярэдка прысвячаліся камуністычным святам, напрыклад, стагоддзю з дня нараджэння У. І. Леніна ў 1970 годзе і 60-годдзю Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 1973 годзе. З 1960 года паралельна асноўнаму фестывалю праводзілася таксама Школьнае і юнацкае свята песні і танца.

Пачынаючы з 1950 года за мяжой праводзіліся святы песні і танца ў цэнтрах эміграцыі латышоў — ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Германіі і іншых краінах. Гэтыя святы праводзяцца і ў наш час, з'яўляючыся своеасаблівымі днямі латышскай культурыРеферат на сайте Латвийского университета.

XX Свята песні і танца () адбылося летам 1990 года, неўзабаве пасля аднаўлення незалежнасці Латвіі.

XXI стагоддзе ў 2008 годзе ўключаны ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКАBaltic song and dance celebrations (Estonia, Latvia, Lithuania). . У 2013 годзе прайшло XXV Свята песні і танцаОфициальный сайт праздника .

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі Дакументы аб свяце на партале Латвійскай Нацыянальнай бібліятэкі Святочныя будынкі на партале Латвійскага дзяржаўнага гістарычнага архіва

Катэгорыя:Святы Латвіі