Казімеж Анджэй Яворскі (; , — , ) — польскі , і выдавец. У сваёй творчасці быў блізкі да .
Біяграфія Нарадзіўся ў Седлішчы, перасяліўся з маці ў Харкаў.
Вучыўся (з 1914 года) у Кіеве, затым на медыцынскім факультэце Харкаўскага ўніверсітэта (1916—1919). Аднак ужо тады яго цікавіла паэзія, ён пісаў і чытаў вершы, у час знаходжання ў Харкаве ён пазнаёміўся з Леапольдам Стафам.
У 1919 скарыстаўся магчымасцю вярнуцца ў родныя мясціны і пасяліўся ў Хэлме, кінуўшы медыцынскія даследаванні. Вучыўся паланістыцы ў люблінскім каталіцкім універсітэце і ў Варшаўскім універсітэце. Дэбютаваў у 1920 годзе ў люблінскім тыднёвіку «Dzień Polski» санетамі аб Юзафе Пілсудскім. Быў не ў захапленні ад гэтых твораў і вершы гэтыя пазней нідзе ўжо не былі апублікаваны. У 1921 годзе добраахвотна пайшоў у армію. Пасля вяртання ўладкаваўся на працу ў якасці паланіста.
У 1933 разам з заснаваў у Хэлме літаратурны часопіс «», якія спачатку выпускаўся штомесяц і фінансаваўся з узносаў настаўнікаў. Часопіс, аднак, быў заўважаны не толькі ў рэгіёне, але і ў краіне. У ім публікаваліся, між іншым, Бруна Шульц, Чэслаў Мілаш, Уладзіслаў Бранеўскі, і Юльян Тувім. Да пачатку другой сусветнай вайны выйшла 50 нумароў. У часопісе друкаваліся пераклады беларускіх і ўкраінскіх аўтараў.
Падчас акупацыі Казімеж Яворскі вёў . Арыштаваны акупацыйнымі нямецкімі ўладамі, ён быў заключаны ў і .
Пасля вайны вярнуўся да пісьменніцкай дзейнасці, рэдагаваў літаратурныя дапаўненні, перакладаў з рускай, , беларускай, украінскай, а таксама рэдагаваў адноўлены часопіс «Kamena», які выдаваўся ў Любліне. З канца 1960-х гадоў пісаў свае ўспаміны.
Творчасць Аўтар шэрагу паэтычных зборнікаў і ўспамінаў.
Сярод зборнікаў: «Месяцавы мустанг» (1925), «На палове шляху» (1937).
12-томны поўны збор яго твораў апублікаваны Люблінскім выдаўніцтвам у 1971—1974 гады.
У трэцім томе выдання твораў Яворскага змешчаны пераклады вершаў 21 беларускага і 36 украінскіх паэтаў (1972). У прыватнасці, Яворскі пераклаў творы А. Александровіча, М. Машары, Максіма Танка, П. Труса, Міхася Чарота, Тараса Шаўчэнкі, Паўла Тычыны, Мікалая Зэрава, Максіма Рыльскага.
Літаратура Словникова частина. — Т. 10. Кочур Г. П. Яворський Казімеж Анджей // — Т. 12 — С. 487. . У 3-х т. — Т. 3. — 2-ге вид. — Київ, 1987. — С. 710. Michalski W. Kazimierz Andrzej Jaworski. Poeta — tłumacz — redaktor (1897—1973). Z wyborem wierszy i tłumaczeń. — TAWA, Lublin 2014. Prus K. Kazimierz Andrzej Jaworski — tłumacz-wydawca i popularyzator literatury rosyjskiej. — Wyższa Szkoła Pedagogiczna, Słupsk 1981.
Спасылкі Біяграфічны слоўнік. Казімеж Анджэй Яворскі