Разнаскурыя нематоды (Heteroderidae) — сямейства круглых чарвей атрада тыленхід.
Апісанне
Развіты палавы дымарфізм. Самкі (даўжыня 0,4—1,1, шырыня 0,28—0,97 мм) круглыя або колбападобныя, белыя (маладыя), карычневыя (палаваспелыя), нерухомыя. Самцы (даўжыня 0,9—1,3, шырыня 0.01—0,03 мм) празрыстыя, чэрвепадобныя. Самкі адкладваюць яйцы ў слізістыя мяшкі або захоўваюць іх унутры цела. За год даюць 1 пакаленне. Зімуюць лічынкі 2-га ўзросту, яйцы, змешчаныя ў цысты.
Значэнне
Узбуджальнікі нематодных хвароб раслін. На Беларусі ачагамі на бульбе, бураках, аўсе і іншых раслінах трапляюцца , , , нематоды.
Меры барацьбы: супрацьнематодныя хімічныя сродкі, выключэнне з севазвароту на 2-3 гады культур, пашкоджаных гельмінтамі.
Літаратура Ветрава С. Разнаскурыя нематоды //