Сава Хенцыя (; , Себешэл — , Себеш) — румынскі мастак, дэкаратар і ілюстратар.

Біяграфія Сава Хенцыя нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і святара. У 1862 годзе, пасля заканчэння пачатковай школы, ён стаў чаляднікам дзядзькі, які навучыў яго рэтушаваць фатаграфііBrief biography @ the Sebeș website.. У наступным годзе Сава захварэў на брушны тыф, а хінін, які выкарыстоўваўся для лячэння, пашкодзіў слых.

Яго праца з фатаграфіямі дапамагла яму працягнуць кар’еру ў мастацтве. З 1865 па 1870 ён вучыўся ў Бухарэсцкім нацыянальным універсітэце мастацтваў з Георге Татрэсэску і Тэадорам Аманам. Затым ён змог атрымаць стыпендыю і паехаў у Парыж, дзе паступіў у Акадэмію выяўленчых мастацтваў і ўладкаваўся ў прэстыжную майстэрню Аляксандра Кабанеля. У 1873 годзе ён вярнуўся ў Бухарэст і стаў выкладчыкам малявання і каліграфіі ў дзіцячым доме «Алена Доамна».

Праз чатыры гады па рэкамендацыі доктара Караля Давілы ён пайшоў на службу ў армейскі медыцынскі корпус, прымаў удзел у Руска-турэцкай вайне (вайне за незалежнасць). За гэты час зрабіў мноства эскізаў сцэн паходаў і бітваў, на аснове якіх ён пазней стварыў акварэлі. Яго карціна «Артылерыйская батарэя з Калафата» у 1977 годзе была намаляваная на румынскай паштовай марцы.

Пасля вайны ён працаваў настаўнікам, кніжным ілюстратарам і дэкаратарам. Паміж 1901 і 1902 гадамі ён разам з іншымі мастакамі прымаў удзел у аднаўленні фрэсак і алтарнага роспісу манастыра Брэбуе. У манастыры Чарніца ён напісаў партрэты яго заснавальнікаў.

Яго дом у Себешы быў абвешчаны гістарычным помнікам. З-за неналежнага догляду дах дома абрынуўся ў 2001 годзе. Пазней дом працягваў разбурацца, і ад яго засталася толькі пярэдняя сценка і падмурак. Пасля гэтага дом быў выключаны са спісу помнікаў. У гонар мастака названая вуліца ў Бухарэсце.

Галерэя

Катэгорыя:Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1877—1878 Катэгорыя:Мастакі Румыніі Катэгорыя:Нарадзіліся ў жудзецы Алба Катэгорыя:Памерлі ў Румыніі