Эдвард Ахрэм (таксама вядомы як Ахрэм Эдуард Эдуардавіч; польск. Edward Ochrem) беларускі камерсант польскага паходжання, рэктар БКІК (1993(?)-2004)Белорусский коммерческий институт управления //ehu.by, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 1994 г ад Польскага дэмакратычнага аб’яднання. Ёсць звесткі, што пэўны час ён быў дырэктарам савгаса ў Мінскім раёнеЕлена Анкудо УПРАВЛЯЛ ПО-КОММЕРЧЕСКИ //Белгазета, № 34 (401) 08 сентября 2003 г.. Таксама быў адным з заснавальнікаў ААТ «Олдынг». У свабодным доступе мала інфармацыі пра гэту асобу.

Палітычная дзейнасць

У пачатку 1990-х Э. Ахрэм разам з Канстанцінам Тарасевічам узначаліў партыю «Польскае дэмакратычнае аб’яднанне», якая ставіла мэтай дэмакратызацыю Беларусі і эканамічныя рэформыИгорь Котляров Социология политических партий. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 1994 г. гэта партыя вылучыла кандыдатуру Ахрэма , але яго ініцыятыўная група сабрала толькі 12 тыс. подпісаўС. Навумчык. Дзевяноста чацвёрты. Радыё Свабода, 2015, с. 195. і не была падтрымана Саюзам палякаў на БеларусіPolskie odrodzenie na Białorusi 1988—2005 , c. 213—214.

Дзейнасць у сферы камерцыйнай адукацыі

Э. Ахрэм кіраваў Беларускім камерцыйным інстытутам кіравання і тэхнікумам эканомікі, права і кіравання, якія мелі свае філіялы ў розных гарадах Беларусі. Да 2003 г. гэта дзейнасць ішла паспяхова, потым кантрольныя органы пачалі прад’яўляць прэтэнзіі гэтым установам адукацыіАннулированы лицензии семи филиалов Коммерческого института управления//БДГ. У адказ Эдвард Ахрэм паставіў пэўныя пытанні перад Канстытуцыйным судом і заявіў аб магчымасці вывесці на акцыі пратэста сваіх студэнтаў, іх бацькоў і сяброў іх бацькоў . Праблема скончылася зачыненнем Інстытута і тэхнікумаў у 2004 г. У адказ студэнты і выкладчыкі Інстытута выйшлі на акцыю пратэста ў Мінску. Ахрэм, які удзельнічаў у гэтай акцыі, заявіў Радыё «Свабода»: «Магу на сто адсоткаў сказаць, што гэта з ведама Лукашэнкі. Бо, каб не было вядома Лукашэнкі, то такога бы ніхто не рабіў. Ён ужо разабраўся з усімі сваімі апанэнтамі, застаўся я адзінГ. Абакунчык СТУДЭНТЫ ЗАЧЫНЕНЫХ ВНУ ЗЛАДЗІЛІ АКЦЫЮ ПРАТЭСТУ//Радыё „Свабода“»Михаил КАРНЕВИЧ Ответьте студентам, господин президент//Биржа информации. Гродно. № 328 от 20.05.2004. Супраць Э. Ахрэма была ўзбуджана крымінальная справа, ён выехаў за мяжу і справа была спынена за тэрмінам даўніныВ. Пономарёв Частный вуз нередко превращается в частную лавочку//СБ-Беларусь сегодня.

Працы Э. Ахрэма Э. Э. Охрем Фирма в рыночной системе, тезисы научного доклада в БГЭУ

Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Прадпрымальнікі Беларусі Катэгорыя:Рэктары ВНУ Беларусі Катэгорыя:Беларускі камерцыйны інстытут кіравання