Танкавы сімулятар — жанр камп’ютарных гульняў, разнавіднасць сімулятараў, прысвечаная кіраванню баявым танкам.
Гульнявы працэс Гульнявы працэс такіх гульняў заключаецца, перш за ўсё ў кіраванні танкам, якое ажыццяўляецца пры дапамозе клавіятуры (у выпадку з гульнямі, прызначанымі для персанальнага камп’ютара) або геймпада (гульні, створаныя для гульнявых прыставак). Нярэдка маюцца тактычныя элементы, напрыклад, камандаванне ўласным падраздзяленнем (з дапамогай прызначаных клавіш гулец аддае каманды выгляду «ісці за мной», «атакаваць бліжэйшую мэту», «спыніцца» і г. д).
Заданні звычайна заключаюцца ў знішчэнні варожых танкаў і выдаюцца гульцу ў пачатку кожнага эпізоду. У некаторых гульнях заданні праходзяць як у дзень, так і ў ноч. Таксама можа прысутнічаць магчымасць разбуральнасці асяроддзя, якая ўзнікае пасля стрэлаў. У некаторых рэалістычных сімулятарах дазволена прымаць розныя спецыяльнасці ў экіпажы танка (у аркадных сімулятарах гулец звычайна трымае кантроль над усім транспартным сродкам).
У гульнях гэтага жанру гульцу даецца агляд з кабіны танка, у іншых выпадках — віртуальная камера знаходзіцца над танкам.
Першыя гульні жанру з’явіліся яшчэ ў 1980-х гадах.
Разнавіднасці жанру Падобна сімулятарам авіяцыі і падводных лодак, гульні жанру танкавага сімулятара падпадзяляюць на два тыпу — аркадныя і рэалістычныя. Адметная асаблівасць аркадных сімулятараў — істотна спрошчанае кіраванне, у той час як у рэалістычным сімулятары гульцу неабходна выконваць мноства дзеянняў, якія ўласцівыя кіраванню танкам у рэальным жыцці (а агляд часта абмежаваны толькі выглядам з кабіны).
Аркадны танкавы сімулятар Адной з гульняў, якія паклалі аснову сучасным танкавым аркадам, з’яўляецца Battle City 1985 года, выпушчаная для гульнявой прыстаўкі Nintendo Famicom (у краінах СНД вядомая як Dendy). З тых часоў было выканана мноства перайманняў дадзенай гульні, якія выходзілі як на сучасных гульнявых платформах, так і на мабільных тэлефонах. Сутнасць гульні заключалася ў тым, што гулец, кіруючы танкам, павінен быў знішчыць усе варожыя машыны на ўзроўні, якія паступова з’яўляюцца з поўначы гульнявога поля. Ворагі спрабуюць знішчыць базу гульца (на поўдні гульнявога поля ў выглядзе арла) і яго самога. Падтрымліваецца таксама гульня з напарнікам — ён можа кіраваць другім танкам.
Вядомымі прадстаўнікамі сучасных аркадных танкавых гульняў з’яўляюцца такія гульні, як Tiger Hunt (2002) і Panzer Elite Action: Fields of Glory (у Расіі выдадзена як «Panzer Elite Action: Танкавая гвардыя») (2006). Аднак найбольш вядомымі гульнямі з’яўляюцца World of Tanks і War Thunder — танкавыя сімулятары, рэалізаваныя як масавая шматкарыстальніцкая анлайн-гульня, запушчаныя ў 2010 і 2012 гадах адпаведна.
Рэалістычны танкавы сімулятар Рэалістычныя танкавыя сімулятары, акрамя складанага кіравання, улічваюць важныя асаблівасці паводзін фізічнай мадэлі гэтага танка.
Вядомыя такія сучасныя гульні ў жанры рэалістычнага танкавага сімулятара, як Steel Beasts (2000), «Т-72: Балканы ў агні» (2004), «Сталёвая лютасць: Харкаў 1942» (2007) і інш.
Элементы танкавага сімулятара ў іншых гульнях Элементы танкавага сімулятара ёсць і ў сучасных тактычных шутарах. У іх гулец, выступаючы ў ролі салдата, можа кіраваць ваеннай тэхнікай (аўтамабілямі, верталётамі, самалётамі, танкамі). Да ліку такіх гульняў, перш за ўсё, адносяцца гульні вытворчасці студыі Bohemia Interactive Studio: серыі Operation Flashpoint і Armed Assault. Эпізоды, у якіх гульцу неабходна кіраваць танкам, ёсць таксама ў гульні Brothers in Arms: hell’s Highway 2008 года (распрацоўка кампаніі Gearbox Software).
Спіс гульняў у жанры танкавага сімулятара 1980 — Battlezone 1985 — Battle City 1988 — Abrams Battle Tank 1989 — M1 Tank Platoon 1989 — Heavy Metal 1990 — Battle Command 1990 — Battle tank 1995 — Armored Fist 1995 — K-1 Tank 1997 — Armored Fist 2 1997 — iM1A2 Abrams: America’s Main Battle Tank 1998 — Panzer Commander 1998 — M1 Tank Platoon II 1998 — iPanzer '44 1999 — Armored Fist 3 1999 — Panzer Front 1999 — Gulf War: Operation Desert Hammer 1999 — Panzer Elite 2000 — Steel Beasts 2000 — Киллер Танк 2001 — Panzer Front bis. 2001 — Panzer Front Ausf.B 2002 — Operation Tiger Hunt 2003 — Tanktiks: The Impact (аркадный симулятор) 2003 — Armored Assault 2004 — Т-72: Балканы в огне 2005 — Т-72: Стремительный рейд 2005 — World War II Tank Commander 2006 — Panzer Elite Action: Fields of Glory 2007 — Panzer Elite Action: Dunes of War 2007 — Tank Combat 2007 — Стальная ярость: Харьков 1942 2007 — Т-34 против Тигра 2008 — Incognito: Episode 1 2008 — WWII Battle Tanks: T-34 vs. Tiger 2008 — Tank Combat: Танковый прорыв 2008 — Т-72: Стремительный рейд 2009 — Tanki Online 2010 — Zero Ballistics 2010 — Tank Ace 2010 — World of Tanks 2010 — Ground War Tanks 2011 — Steel Armor: Blaze of War 2012 — M4 Tank Brigade 2012 — War Thunder 2013 — Digital Combat Simulator: Combined Arms 2013 — Tank Domination 2014 — Steel Beasts Pro 2014 — World of Tanks Blitz 2015 — Armored Warfare: Проект Армата
Гл. таксама Камп’ютарная гульня
Спасылкі
Катэгорыя:Жанры відэагульняў