ROSTANY (ROS†ANY) — беларуская bass-music-група, якая заявіла пра сябе ў 2012 годзе як першы калектыў, які выконвае электрахаўс цалкам ужывую, без выкарыстання фанаграмы і некаторых іншых прыёмаў. Канцэпцыя групы заключаецца ў выкананні сучаснай музыкі (Electro House, Complextro, Dubstep) у рэальным часе пры дапамозе традыцыйнага музыцыравання, што значыць здабываючы кожны гук і мадулюючы яго ўжывую. Даючы канцэрты ў Беларусі, Польшчы і Кітаі, група была адзначана тэлевізійнымі ўзнагародамі і запрашалася для музычнага суправаджэння адказных цырымоній (напр., «Тэлевяршыня-2015») і саўндтрэкінга тэлеперадач нацыянальнага беларускага адбору на дзіцячы конкурс песні «Еўрабачанне», а таксама для стварэння саўндтрэку праграмы «Фактар сілы».
Гісторыя Стварэнне новага праекта пачалося са з’яўлення ідэі сумяшчэння клубнага гучання і жывых выступаў. У сваім папярэднім праекце DALI лідар гурта Віктар Рудэнка выкарыстоўваў на жывых канцэртах значную колькасць інструментаў, сінтэзаваных пры дапамозе камп’ютарных праграм. У апошніх трэках DALI жывы бас стаў электронным і выконваўся клавішнікам ва ўсіх песнях падчас канцэртаў.
Гурт быў прэзентаваны ў якасці хэдлайнера фестывалю «Relax Weekend 2012».Группа «Rostany»
У 2016 годзе на амэрыканскім лэйбле VG (Чыкага) быў выпушчаны альбом «Copy-Paste Me», які даступны на iTunes.The ROSTANY / Music
Заснаванае на трэках гэтага альбома шоу «Electric Toys» гурта ROSTANY абляцела больш за 40 гарадоў Кітаю — у межах тура 2017 года гурт даў канцэрты на 60 пляцоўках Паднябеснай.
Удзельнікі Віктар Рудэнка — вакаліст, гітарыст, клавітарыст і аўтар песень. Сяргей Кучынскі — гітарыст, бітмэйкер. Альберт Красноў — клавішнік, бэк-вакаліст. У розны час у праекце таксама прымалі ўдзел: Клавішнікі: Антон Рубацкі, Уладзімір Іваноў, Міхаіл Оргіш Бубначы: Сяргей Васількоў, Аляксандр Гарох
Зноскі
Катэгорыя:Электронныя музычныя калектывы Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2012 годзе