Мэ́цью Уэ́йн Шэ́пард (, , Каспер, Ваёмінг, ЗША — , Форт-Колінс, Каларада, ЗША) — амерыканскі студэнт, ахвяра злачынства на глебе нянавісці да гомасексуалаў, які стаў сімвалам барацьбы з гамафобіяй, гвалтам і забабонамі ў дачыненні да ЛГБТ-людзейMother of Hate-Crime Victim to Speak at Colby // Colby «Denounced nationwide as a hate crime» на 1:40 The Matthew Shepard paradox: How one U.S. Representative opened hate’s old wounds . // Seattle Gay News . Яго забойства ў 1998 годзе выклікала шырокі рэзананс і прыцягнула ўвагу грамадскасці да праблем ЛГБТ-супольнасціPageServer. // Фонд Мэцью Шэпарда . Пасля ў ЗША быў прыняты так званы «Акт Мэцью Шэпарда і Джэймса Бёрда-малодшага», які пашырыў заканадаўчае вызначэнне злачынства на глебе нянавісціObama Signs Defense Policy Bill That Includes 'Hate Crime' Legislation. // Fox News .
Біяграфія Старэйшы сын Дэніса і Джудзі Шэпард Мэцью Уэйн нарадзіўся 1 снежня 1976 года ў горадзе Каспер, штат Ваёмінг. Ён з’явіўся на свет неданошаным і выжыў дзякуючы старанням урачоў. Мэт вучыўся ў пачатковай школе Крэст-Хіл, затым у школе Дына Моргана і два гады ў школе акругі Натрона ў Касперы. Пасля гэтага Шэпард з’ехаў у Еўропу — падарожнічаў, вывучаў італьянскую і нямецкую мову, у 1995 годзе скончыў Амерыканскую школу ў Лугана. Вярнуўшыся ў ЗША, ён вучыўся ў каледжы Катоба ў Солсберы, затым у Касперы, а ў 1998 годзе паступіў на першы курс бакалаўрыята па паліталогіі і міжнародных адносінах ва Універсітэце Ваёмінга ў Ларамі. Яго бацькі ў той час знаходзіліся ў Саудаўскай Аравіі, дзе Дэніс Шэпард працаваў у нафтавай кампаніі «Saudi Aramco»
З ранніх гадоў Мэцью праяўляў цікавасць да мастацтва, іграў у тэатральных пастаноўках у школе і каледжы. Ён таксама займаўся футболам, плаваннем, бегам, лыжным спортам і танцамі. Паводле слоў сваякоў, Мэцью ведаў, што ён «далёка не лепшы спартсмен у свеце», але любіў спаборніцкі дух і ўдзельнічаў у спартыўных спаборніцтвах проста з азарту. Разам з бацькамі ён быў вернікам Епіскапальнай царквы Святога Марка. Апроч гэтага, Шэпард быў экалагічным актывістам і нават абіраўся студэнцкім прадстаўніком у Савет па ахове навакольнага асяроддзя штата Ваёмінг.
Па ўспамінах блізкіх, Мэцью быў добрым, спагадным, таварыскім, умеў схіляць да сябе людзей, лёгка заводзіў сяброў, заўсёды быў гатовы дапамагчы. Пры гэтым ён быў даверлівым, наіўным, бачыў у навакольных толькі добрае і выступаў за роўнасць і прызнанне адрозненняў паміж людзьмі. Знаёмыя Шэпарда адзначалі яго розум, эрудыцыю і жывы гумар. Шэпард быў гомасексуалам, часта наведваў гей-бары, быў членам мясцовай ЛГБТ-суполкі, дзе пазнаёміўся з актывісткай Рамэйн Патэрсан, якая стала яго сяброўкай. Ён быў досыць адкрыты ў пытанні сексуальнасці, і калі сустракаў чалавека, які здаваўся яму спакойным і прыязным, мог расказаць пра сваю арыентацыі.
Зрэшты, назваць жыццё Шэпарда беспраблемным нельга. За тры гады да забойства ён стаў ахвярай жорсткага нападу падчас турыстычнай паездкі ў Марока. У адну з начэй Мэцью не мог заснуць і адправіўся прагуляцца на вуліцу, дзе да яго прычапілася банда мараканцаў, якія згвалтавалі яго, збілі і абрабавалі. Пасля гэтага Шэпард стаў схільным да дэпрэсіі, прыступаў панікі і начных кашмараў. Паводле некаторых паведамленняў, ён быў ВІЧ-інфіцыраваны і нават падумваў пра самагубства, аднак патолагаанатам, які праводзіў анатаміраванне, заявіў, што абследаванне не выявіла прыкмет заражэння ВІЧ.
Забойства 6 кастрычніка 1998 года члены ўніверсітэцкага ЛГБТ-альянсу Ларамі сабраліся, каб распрацаваць план мерапрыемстваў на наступны тыдзень, галоўным з якіх павінна была стаць дыскусія на тэму «Наколькі бяспечна быць адкрытым геем у Ваёмінгу». Пасля сустрэчы з таварышамі Мэцью Шэпард вырашыў адправіцца ў мясцовы бар. Ён запрашаў сяброў пайсці з ім, але тыя адмовіліся і папярэдзілі яго пра небяспеку начных прагулак.
Неўзабаве пасля паўночы 7 кастрычніка Мэцью пазнаёміўся ў бары з 21-гадовым Раселам Хендэрсанам і 22-гадовым Ааранам Мак-КініMatthew Shepard. // The Smoking Gun . Хлопцы здаліся Шэпарду прыемнымі, і ён распавёў ім пра сябе. У адказ на гэта хлопцы сказалі, што яны і самі геі. Пасля, спрабуючы зразумець, як Шэпард мог пайсці з бара з двума сумнеўнымі незнаёмцамі, сябры катэгарычна адкінулі верагоднасць таго, што Мэцью спакусіўся на выпадковую сувязь. Паводле слоў Мак-Кіні, Мэцью папрасіў іх падвезці яго дамоў, матывуючы гэта тым, што ён дужа п’яныKiller: Shepard didn’t make advances Salon.com .
Калі Шэпард сеў у машыну хлопцаў, Мак-Кіні стукнуў яго пісталетам па галаве. Яны з Хендэрсанам павезлі Мэцью за горад, у бязлюднае месца, дзе прывязалі яго да загарадзі, жорстка збілі, абрабавалі і пакінулі паміраць на холадзе. Злачынцы таксама даведаліся адрас Мэцью і намерваліся абрабаваць яго дом, але былі арыштаваны да таго, як паспелі здзейсніць задуму. Вяртаючыся ў горад, яны ўвязаліся яшчэ ў адну бойку, і іх затрымаў паліцэйскі. Абшукаўшы машыну, ён выявіў скрываўлены пісталет, чужыя рэчы і бумажнік і выказаў здагадку, што гэтыя двое здзейснілі штосьці яшчэ.
Праз 18 гадзін Шэпарда выпадкова ўбачыў веласіпедыст, які праязджаў міма. Мэцью быў яшчэ жывы, але настолькі знявечаны, што мужчына спачатку прыняў прывязанае да плота бязвольна вісячае цела за нежывы прадмет — агароднае пудзілаOther related stories . // Texasdude.com Shepard, Matthew (1976—1998) . // An Encyclopedia of Gay, Lesbian, Bisexual, Transgender, and Queer Culture . Мэцью адвезлі ў бальніцу Падрэ-Вэлі ў Форт-Колінсе, штат Каларада. У яго быў пералом касцей чэрапа ад асновы да пярэдняга краю правага вуха, цяжкае пашкоджанне ствала мозгу і органаў брушной поласці, а таксама мноства дробных ран і ранак на галаве, твары, шыі і грудзяхLosing Matt Shepard. // The New York Times Chiasson Lloyd «Illusive Shadows: Justice, Media, and Socially Significant American Trials». p. 183 — Praeger. — ISBN 9780275975074 . Траўмы былі настолькі цяжкімі, што ўрачы не сталі яго аперыраваць. Шэпарда падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, і праз пяць дзён, 12 кастрычніка, у 12:53 ён сканаў, не прыходзячы ў прытомнасцьMurder charges planned in beating death of gay student. // CNN The New Gay Struggle . // TIME .
Расследаванне і суд 140px 130px Фрэд Фелпс і яго дэманстранты.
Адразу пасля нападу на Мэцью яго сябры і мясцовыя ЛГБТ-актывісты заявілі паліцыі, што ён быў геем, напад быў відавочна здзейснены на глебе гамафобіі, і яны не дазволяць ігнараваць гэты факт. Яны прыцягнулі да нападу ўвагу СМІ і ладзілі пікеты з патрабаваннем сумленнага і аб’ектыўнага расследавання. Суд праходзіў у становішчы беспрэцэндэнтнага палітычнага ціску з боку як гей-актывістаў, так і іх праціўнікаў. Баптысцкая царква Уэстбара Фрэда Фелпса ладзіла пікеты каля будынка суда, патрабуючы змякчыць пакаранне забойцам і не прыгаворваць іх да смяротнага пакарання. Пры гэтым члены арганізацыі трымалі ў руках плакаты: «Matthew is now in Hell» (Мэцью цяпер у пекле), «God Hates Fags» (Бог ненавідзіць підараў), «God Hates Fag Enablers» (Бог ненавідзіць памагатых підараў), «Fags Doom Nation» (Підары вядуць нацыю да краху) і іншыя падобныя надпісы. З гэтымі ж лозунгамі яны пікетавалі могілкі падчас пахавання ШэпардаThe Religious Right and Anti-Gay Speech: Messengers of Love or Purveyors of Hate? // Hatecrime.org Suspect pleads guilty in beating death of gay college student. // CNN The Whole World Was Watching: Living in the Light of Matthew Shepard by Romaine Patterson and Patrick Hinds . // Paraview.com . Актывісты ЛГБТ-руху спрабавалі дамагчыся таго, каб муніцыпалітэт Ларамі забараніў арганізацыі Фрэда Фелпса праводзіць свае пікеты. Аднак гарадскі суд пастанавіў, што, паводле Першай папраўкі да Канстытуцыі ЗША, якая гарантуе ўсім грамадзянам свабоду слова, ніхто не мае права забараняць Фелпсу і яго актывістам выказваць свой пункт гледжання, тым больш што ён матываваны іх рэлігійнымі перакананнямі. Тады сяброўка Мэцью Рамэйн Патэрсан і арганізаваны ёю рух «Белыя анёлы» выкарысталі іншую тактыку: апрануўшыся ў белыя балахоны з ружовымі трохвугольнікамі, яны кольцам абкружылі гамафобаў, ізаляваўшы іх ад прэсы і публікі і зрабіўшы нябачным з вокнаў суда іх пратэст. Падобную тактыку яны выкарыстоўвалі і пазней, але ўлады, асцерагаючыся сутыкненняў, неўзабаве пастанавілі, што бакі павінны праводзіць свае акцыі ў розных месцах. Напружанне было настолькі моцным, што на развітанні з сынам Дэніс Шэпард быў у куленепрабівальнай камізэльцы, паколькі існавала небяспека, што радыкальныя праціўнікі геяў могуць зрабіць замах на яго жыццё. Кэл Рэруча, абвінаваўца на працэсе, са шкадаваннем успамінаў: «Самае сумнае, што гэтыя людзі не далі годна пахаваць Мэцью. Я ніколі не бачыў людзей, у якіх настолькі шмат нянавісці»New Details Emerge in Matthew Shepard Murder // ABC News .
Забойцы Расел Артур Хендэрсан і Ааран Джэймс Мак-Кіні выраслі ў праблемных сем’ях. Хендэрсан выхоўваўся без бацькі і рана прыахвоціўся да алкаголю. Бацька Мак-Кіні рэдка з’яўляўся дома і, урэшце, развёўся з яго маці, якая пазней памерла праз доктарскую памылку. Ааран атрымаў 100 000 долараў у якасці кампенсацыі, але большую частку грошай змарнаваў на машыны і наркотыкі, праз што да 18 гадоў ужо меў сур’ёзную метамфетамінавую залежнасць. Былая дзяўчына Мак-Кіні Крысцін Прайс і адзін з яго сяброў заявілі, што Ааран быў бісексуалам і таму не меў нянавісці да прадстаўнікоў секс-меншасцей, але сам абвінавачваны катэгарычна абверг здагадкі пра якія-небудзь сувязі з мужчынамі, сказаўшы, што ставіцца да гэтага з грэблівасцю і агідай.
Адразу пасля арышту злачынцы звязаліся са сваімі сяброўкамі і папрасілі даць ім алібі. Дзяўчыны спачатку пацвярджалі іх сведчанні, але калі даведаліся, што Шэпард не проста збіты, а памёр ад атрыманых траўмаў, і што ім пагражае абвінавачванне ў саўдзеле ў забойстве, а таксама ў дачы лжывых сведчанняў, адклікалі алібі і выступілі супраць абвінавачваныхNew details emerge about suspects in gay attack. // CNN . Мак-Кіні і Хендэрсан паспрабавалі апраўдаць свае дзеянні так званай «гей-панікай». Забойцы абвінавацілі Шэпарда ў сексуальных дамаганнях, якія нібыта ўвялі іх у стан афекту, праз што яны не кантралявалі свае дзеянні. Аднак іх дзяўчыны заявілі, што Шэпард не прыставаў да Аарана і Расела. Судова-псіхіятрычная экспертыза паказала, што абодва падсудныя былі цалкам пры свядомасці на момант здзяйснення злачынства і ўсведамлялі свае ўчынкі. Таксама абвінавачваныя не змаглі растлумачыць, чаму яны абрабавалі сваю ахвяру і намерваліся ўлезці ў дом Шэпарда, калі знаходзіліся ў стане афекту, выкліканага гей-панікай. Калі гэта версія правалілася, Хендэрсан і Мак-Кіні сталі сцвярджаць, што хацелі толькі абрабаваць Мэцью, але не забіваць, а матывам для нападу была не гамафобія, а прага да нажывы і некантралюемая агрэсіўнасць, выкліканая наркотыкамі. Аднак следства ўсталявала, што ў той дзень яны не знаходзіліся пад дзеяннем наркотыкаў. Акрамя таго, высветлілася, што абвінавачваныя і раней неаднаразова выказвалі жаданне «збіць якога-небудзь гея». Кіраўнік расследавання забойства сяржант Роб Дэ Бры заявіў, што ўсё магло пачацца са звычайнага рабавання, але астатнія дзеянні злачынцаў звязаны з тым, што Мэт быў геемKiller: Shepard didn’t make advances . // Salon.com . Калі перад Раселам Хендэрсанам паўстала пагроза быць прысуджаным да смяротнага пакарання за забойства з асаблівай жорсткасцю, ён ва ўсім прызнаўся і даў падрабязныя сведчанні супраць саўдзельніка ў абмен на захаванне свайго жыцця. Пасля гэтага прызнаўся і Мак-КініУбийство Мэтью Шепарда: интервью с убийцами // GayNews.ru .