The Little Blues Band — першы беларускі гурт, што пачаў граць класічны рытм-н-блюз.

Гурт створаны ўдзельнікам калектыва «Студия 7» (пазней вядомым як Бонда) Іванам Маркавым у 1991 годзе. Акрамя Маркава ля вытокаў новай каманды стаяў басіст Аляксандр Ванькевіч і барабаншчык Генадзь Дорфман. У 90-я гурт меў плотны канцэртны графік, выступаючы як па Беларусі, так і ў краінах СНД. Арыгінальны склад пратрымаўся да 2000 года. У 2004 годзе калектыў аднавіў канцэртную дзейнасць разам з барабаншчыкам Яўгенам Сафоненка (гурт Flat) і бас-гітарыстам Русланам Праўдай.Ivan Markov & the Little Blues Band в гостях у "Гудвина" / Interfax.by

Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1991 годзе