Experty.by — інтэрнэт-праект, прысвечаны беларускай музыцы, а таксама звязаныя з ім аднайменныя музычныя ўзнагароды беларускіх музычных крытыкаў. Акрамя таго, партал выступае суарганізатарам іншай музычнай прэміі «Rock Profi».
Гісторыя праекта Сайт адкрыўся 13 чэрвеня 2008 года. Заснаваны беларускімі музычнымі журналістамі Змітром Безкаравайным (у мінулым «Музыкальная газета», «БелГазета» — кіраўнік праекта), Змітром Падбярэзскім (у мінулым «Белорусская деловая газета», радыё «Свабода»), Алегам «О’К» Клімавым (шэф-рэдактар «Музыкальной газеты», часопіса «HOT-7») і Сяргеем Будкіным («Наша Ніва», «Тузін Гітоў») для сістэматычнага апісання і ацэнкі дыскаў беларускіх артыстаў і папулярызацыі беларускай музыкі.
Аснова праекта — рэцэнзіі чатырох пастаянных аўтараў («штатныя эксперты»), якія аглядаюць кожны дыск. У 2013 годзе арыгінальны квартэт узмацнілі Аляксандр Чарнуха («Ultra-music.com») ды Ягор Цывілька (блог «Broken CD»). Аўтары пішуць рэцэнзію, выстаўляюць сваю ацэнку, з сумы якіх вылічваецца сярэдні бал дыска ў рамках праекта. На аснове гэтага бала складаюцца рэйтынгі па выніках кожнага паўгоддзя і года.
З 2009 года ў працы праекта таксама прымае ўдзел 8 пазаштатных экспертаў — аўтарытэтных прадстаўнікоў беларускай медыя-супольнасці. З 2010 года на сайце даступна магчымасць праслухоўвання практычна ўсіх рэцэнзуемых альбомаў анлайн. У маі таго ж года партал правёў свой фестываль. З 2014 года пераможцу ў намінацыі «Альбом года» прапануецца дапамога ў арганізацыі канцэрту.
За дзевяць год крытыкамі было разгледжана больш за 500 (уключаючы класіку «Ляпіса Трубяцкога», «N.R.M.», «Песняроў» і яшчэ некаторыя альбомы, выпушчаныя ў 2007 годзе і раней) сучасных альбомаў беларускіх артыстаў: 59 па выніках 2008, 60 па выніках 2009, 44 па выніках 2010, 63 па выніках 2011, 67 па выніках 2012, 47 па выніках 2013, 38 па выніках 2014, 45 па выніках 2015, 29 па выніках 2016, 33 па выніках 2017 гадоў.
У 2018 годзе праект сышоў у «бестэрміновы адпачынак», па словах кіраўніка праекта Зміцера Безкаравайнага ў каментары «Белсату». У той жа час партал выбраў топ-10 найлепшых альбомаў за 2008—2017 годы, і «Thou» ад «Port Mone» узначаліў фінальны чарт.
Штатныя эксперты
Зміцер Безкаравайны — (2008—2018) Ягор Цывілько — (2013—2018) Конрад Ерафееў — (2016—2018) Мікалай Янкойць — (2016—2018)
Былыя штатныя эксперты Зміцер Падбярэзскі — (2008—2014) Алег «О’К» Клімаў — (2008—2014) Сяргей Будкін — (2008—2016) Аляксандр Чарнуха — (2013—2016)
Часовая шкала
Узнагароды Experty.by Штогадовыя ўзнагароды Experty.by называюць найлепшы беларускі альбом кожнага года па некалькіх версіях (па кожнай з іх таксама абнародуецца топ-10). «Альбом года» па версіі штатных аўтараў. «Прыз вялікага журы», па версіі «Вялікага журы», якое складаецца з прадстаўнікоў беларускіх СМІ (4 штатных аўтара праекта і 8 пазаштатных экспертаў). «Прыз штатных экспертаў» — на аснове ацэнак чатырох штатных экспертаў. «Прыз замежных экспертаў» — на аснове топ-10 музычных экспертаў з краін, з якімі мяжуе Беларусь (Расія, Украіна, Літва, Латвія, Польшча). «Прыз народных экспертаў» (з 2009 года) — на аснове балаў ад карыстальнікаў сайта, якія ацанілі не менш за 15 % альбомаў каляндарнага года. «Найлепшы дэбютны альбом», «Найлепшы беларускамоўны альбом» (з 2009 года) і стылістычныя намінацыі таксама ўручаюцца на аснове балаў штатных экспертаў.
Пазаштатныя эксперты (і члены «Вялікага журы» узнагарод Experty.by) Сяргей Будкін (з 2016 года). Зміцер Падбярэзскі (з 2014 года). Віталь Драздоў (2008—2012) — беларускі і ўкраінскі FM-спецыяліст, генеральны дырэктар «». Максім Жбанкоў (з 2008 года) — культуролаг, крытык, аўтар «БелГазеты», «Белорусской деловой газеты», часопіса «Мастацтва». Таццяна Заміроўская (з 2008 года) — аглядальнік «БелГазеты», часопіса «Большой». Надзея Кудрэйка (з 2008 года) — журналіст «Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё», «». Віктар Сямашка (з 2008 года) — аўтар і вядучы праграм «Новая зямля» на «», «Кракатук» на «Радыё Рацыя». Сяргей Пукст (2008—2010) — музыкант, музычны крытык «СБ. Беларусь сегодня». Сяргей Маліноўскі (2008—2010) — журналіст «Камсамольскай праўды ў Беларусі», рэдактар газеты «Антэна». Анатоль Вечар (2008—2011) — аўтар музычных перадач на ТБ, кліпмэйкер. Яўген Доўгіх (2011—2014) — экс-рэдактар часопіса «Jazz-квадрат», вядучы музычных праграм «TUT.BY». Маша Калеснікава (з 2011 года) — журналіст «Еўрапейскага радыё для Беларусі». Вячаслаў Радыёнаў (2012—2014) — заснавальнік і галоўны рэдактар партала «Ultra-music.com». Аляксандр Карняйчук (2017) — галоўны рэдактар «34mag», дыджэй. Ганна Маркевіч (2017) — вядучая «Belsat Music Live», экс-журналіст «Еўрапейскага радыё для Беларусі». Марына Савіцкая (з 2016 года) — вядучая музычных праграм на радыё «Сталіца». Сяргей Філімонаў (з 2013 года) — аўтар і вядучы музычнай праграмы «Відзьмо-невідзьмо», якая выходзіла на «Беларусь 1», «СТБ», зараз ідзе па «Белсату». Ларыса Харук (2017) — адміністратар суполкі «Беларуская музыка» «У Кантакце». Аляксандр Чарнуха (з 2016 года) — рэдактар «Onliner.by», былы рэдактар «Ultra-music.com» і журналіст «Народнай газеты». Ілля Маліноўскі (2013—2016) — музычны рэдактар «Еўрапейскага радыё для Беларусі», экс-рыдыёвядучы «», «Радыё Мінск» і інш. Конрад Ерафееў (2014—2015) — музычны крытык «Kyky.org». Мікалай Янкойць (2014—2015) — музычны крытык «Kyky.org», экс-рэдактар «Ultra-music.com». Ягор Квартальны (2013) — аўтар і вядучы музычных праграм на радыё «Сталіца». Яўген Карпаў (2015) — рэдактар «TUT.BY», экс-рэдактар «Ultra-music.com», аўтар «», «The Guardian».
Замежныя эксперты 2017 — Ян Блашчак («», Польшча), Эмілія Вісацкайце («», Літва), Аляксей Горбаш («The Flow», Расія), Максім Сярдзюк («Muzmapa», Украіна), («», Латвія). 2016 — Андрэй Бухарын («», Расія), Міхал Вечорэк («», Польшча), Хенрыкс Эліас Зэгнерс («Delfi.lv» і інш., Латвія), Міла Краўчук («Karabas Live», Украіна), Валдас Лапета («Ghost Note», Літва). 2015 — Лаўрыс Анстраўтс («Intro.lv», Латвія), Людас Закарэвічус («Manomuzika.lt», Літва), Дзмітрый Куркін («», Расія), Яцэк Скалімоўскі («», Польшча), Сяргей Кейн («Comma.com.ua», Украіна). 2014 — («Diena», Латвія), Анджэй Бонг («Suru.lt», Літва), Барыс Барабанаў («Коммерсантъ», Расія), («MImagazyn.pl», Польшча), Аляксей Бандарэнка («LiRoom.com.ua», Украіна). 2013 — Нормундс Вуцанс («Eroks.lv», Латвія), Дамінінкас Кунчынас («Ore.lt», Літва), («», Расія), Марыюш Херма («», Польшча), Яўген Шабацін («Topmusic.in.ua», Украіна). 2012 — Кароліс Вішняўскас («Delfi.lt», Літва), Каспарс Завілейскіс («», Латвія), Юлія Каламіец («Rock.kiev.ua», Украіна), Аляксандр Філімонаў («», Расія), Ярэк Шубрэхт («T-Mobile Music», Польшча). 2011 — («», Расія), Яніс Жылдэ («», Латвія), Павел Кастжэва («», Польшча), Канстанцін Трэгубаў («RockYou», Украіна), («», Літва). 2010 — Дзяніс Баярынаў («», Расія), Роберт Санкоўскі («Gazeta Wyborcza», Польшча), Ёнас Ошкініс («Ore.lt», Літва), Даце Волфа («Mūzikas Saule», Латвія), Макс Віхоць («@music», Украіна). 2009 — (, Расія), Ігар Панасаў («@music», Украіна), Рамунас Зілніс («», Літва), Яніс Стундыньш («», Латвія), Катажына Палух («», Польшча). 2008 — Глеб Лісічкін («», Расія), Давід Блюўштэйн («Be2gether», Літва), Марцін Полец («», Польшча), Орэстс Сілабрыедзіс («Mūzikas Saule», Латвія), Джой Тарталля («@music», Украіна).
Пераможцы ўзнагарод Experty.by Па выніках 2017 года Альбом года — Tonqixod «Колер, якога няма» Найлепшы дэбютны альбом — Ulyanica «Вясна» Найлепшы інды-поп/электронны альбом — Аня Жданава «Appetiizer» Найлепшы поп-альбом — ЛСП «» Найлепшы фолк-альбом — Ulyanica «Вясна» Найлепшы рок-альбом — Tonqixod «Колер, якога няма» Найлепшы беларускамоўны альбом — Tonqixod «Колер, якога няма» Прыз народных экспертаў — Zero-85 «Turritopsis Nutricula» Прыз замежных экспертаў — ЛСП «» Прыз штатных экспертаў — Tonqixod «Колер, якога няма» Прыз вялікага журы — Tonqixod «Колер, якога няма»
Па выніках 2016 года Альбом года — Петля Пристрастия «Мода и облака» Найлепшы дэбютны альбом — «It Is Not The Night That Covers You» Найлепшы інды-поп/электронны альбом — Shuma «Сонца» Найлепшы поп-альбом — IOWA «Import» Найлепшы фолк-альбом — Shuma «Сонца» Найлепшы рок-альбом — Петля Пристрастия «Мода и облака» Найлепшы беларускамоўны альбом — Лявон Вольскі «Псіхасаматыка» Прыз народных экспертаў — Лявон Вольскі «Псіхасаматыка» Прыз замежных экспертаў — Shuma «Сонца» Прыз штатных экспертаў — Петля Пристрастия «Мода и облака» Прыз вялікага журы — Петля Пристрастия «Мода и облака»
Па выніках 2015 года Альбом года — Shuma «Жніво» Найлепшы дэбютны альбом — NABR «Наша автономная боевая ракета» Найлепшы інды-поп/электронны альбом — Серебряная свадьба «Музыка — всё!» Найлепшы фолк-альбом — Shuma «Жніво» Найлепшы рок-альбом — Re1ikt «Лекавыя травы» Найлепшы беларускамоўны альбом — Shuma «Жніво» Прыз народных экспертаў — Re1ikt «Лекавыя травы» Прыз замежных экспертаў — Shuma «Жніво» Прыз штатных экспертаў — Re1ikt «Лекавыя травы» Прыз вялікага журы — Shuma «Жніво»
Па выніках 2014 года Альбом года — Port Mone «Thou» Найлепшы дэбютны альбом — Tonqixod «Прадмова» Найлепшы поп-альбом — IOWA «Export» Найлепшы інды-поп/электронны альбом — Mustelide «Secret» Найлепшы фолк-альбом — Vuraj «Rajok» Найлепшы інструментальны альбом — Port Mone «Thou» Найлепшы рок-альбом — Tonqixod «Прадмова» Найлепшы беларускамоўны альбом — Tonqixod «Прадмова» Прыз народных экспертаў — Port Mone «Thou» Прыз замежных экспертаў — (((O))) «Motherland» Прыз штатных экспертаў — Tonqixod «Прадмова» Прыз вялікага журы — Port Mone «Thou»
Па выніках 2013 года Альбом года — Pukstband «Последний альбом» Найлепшы дэбютны альбом — pafnutiy's Dreams «The Sandman» Найлепшы беларускамоўны альбом — BosaeSonca «Адпусці» Найлепшы поп-альбом — Макс Корж «Жить в кайф» Найлепшы рок-альбом — Pukstband «Последний альбом» Найлепшы фолк-альбом — KRIWI «Traukamurauka» Найлепшы інструментальны альбом — pafnutiy’s Dreams «The Sandman» Прыз народных экспертаў — The UNB «Крот-фронт» Прыз замежных экспертаў — (((O))) «Forever I Am» Прыз вялікага журы — Pukstband «Последний альбом» Прыз штатных экспертаў — pafnutiy’s Dreams «The Sandman»
Па выніках 2012 года Альбом года — Зміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra «Ваячак» Найлепшы дэбютны альбом — Clover Club «Random Mood Jukebox» Найлепшы фолк-альбом — Палац «Кола грукатала» Найлепшы рок-альбом — Akute «Nie Isnuje» Найлепшы беларускамоўны альбом — Зміцер Вайцюшкевіч & WZ-Orkiestra «Ваячак» Прыз народных экспертаў — Серебряная свадьба «Laterna Magica» Прыз замежных экспертаў — & Port Mone «Хмелева project» Прыз вялікага журы — Серебряная свадьба «Laterna Magica»
Па выніках 2011 года Альбом года — Троіца «Зімачка» Найлепшы дэбютны альбом — B_Side «Smooth Season» Найлепшы фолк-альбом — Троіца «Зімачка» Найлепшы рок-альбом — Ляпіс Трубяцкі «Весёлые картинки» Найлепшы беларускамоўны альбом — Троіца «Зімачка» Найлепшы рэкард-лэйбл — «Vigma» Прыз народных экспертаў — Троіца «Зімачка» Прыз замежных экспертаў — Серебряная свадьба «Сердечная мускулатура» Прыз вялікага журы — Троіца «Зімачка»
Па выніках 2010 года Найлепшы альбом — Дзецідзяцей «Рух» Найлепшы дэбютны альбом — Pananieba «На балоце» Найлепшы фолк-альбом — Hvarna «Кола вяртанняў» Найлепшы рок-альбом — Дзецідзяцей «Рух» Найлепшы беларускамоўны альбом — Дзецідзяцей «Рух» Найлепшы рэкард-лэйбл — West Records Прыз народных экспертаў — Hvarna «Кола вяртанняў» Прыз замежных экспертаў — Hvarna «Кола вяртанняў» Прыз вялікага журы — Дзецідзяцей «Рух»
Па выніках 2009 года Найлепшы альбом — The Toobes «Hello» Найлепшы дэбютны альбом — The Toobes «Hello» Найлепшы поп-альбом — Atlantica «Taboo» Найлепшы рок-альбом — The Toobes «Hello» Найлепшы беларускамоўны альбом — Глюкі «Idyjatyzm» Найлепшы рэкард-лэйбл — West Records Прыз народных экспертаў — CherryVata «ViaVanilla» Прыз замежных экспертаў — Port Mone «Dip» Прыз вялікага журы — The Toobes «Hello»
Па выніках 2008 года Найлепшы альбом — Троіца «Сон-трава»