Кірыл Алегавіч Кірыленка (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага «Макслайна».

Клубная кар’ера Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск». У канцы 2016 года стаў выступаць за дубль клуба, у трох матчах забіў два гола.

Да сезона 2017 рыхтаваўся з асноўнай камандай «Мінска». У сакавіку 2017 года, перад самым пачаткам чэмпіянату, стала вядома аб цікавасці да Кірыленкі з боку брэсцкага «Дынама». 2 красавіка 2017 года было абвешчана аб пераходзе маладога нападніка ў склад брэстчан. 30 красавіка таго ж года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 79-й хвіліне ў матчы з мазырскай «Славіяй» (3:1). У асноўным у сезоне 2017 выступаў за дубль «Дынама», за галоўную каманду правёў 5 матчаў у чэмпіянаце Беларусі і 1 у Кубку. Канец сезона 2017 прапусціў з-за траўмы. У першай палове сезона 2018 прыцягваўся да асноўнай каманды, дзе часам выхадзіў на замену, аднак са жніўня стаў гуляць толькі за дубль.

У студзені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкае «Дынама». У лютым 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў «Зеніце-2», аднак у выніку ў сакавіку далучыўся да барысаўскага БАТЭ, дзе выступаў за дубль.

У ліпені 2019 года пасля прагляду падпісаў трохгадовы кантракт з львоўскімі «Карпатамі». Гуляў пераважна ў моладзевай камандзе, правёў некалькі матчаў у Прэм’ер-лізе. У чэрвені 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Карпаты».

У ліпені 2020 года стаў іграком данецкага «Алімпіка», падпісаўшы трохгадовы кантракт. На полі з’яўляўся рэдка, толькі двойчы выйшаў на замену ў Прэм’ер-лізе. У студзені 2021 года кантракт з «Алімпікам» быў разарваны. Неўзабаве стаў трэніравацца з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў лютым афіцыйна стаў іграком каманды. Замацаваўся ў складзе, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену.

У жніўні 2022 года перайшоў у румынскі «Брашоў». У красавіку 2023 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад наваполацкага «Нафтана». У снежні 2023 года перайшоў у мазырскую «Славію». Пакінуў мазырскі клуб у чэрвені 2024 года.

У ліпені 2024 года стаў іграком віцебскага «Макслайна».

Міжнародная кар’ера У 2016—2017 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У студзені 2017 года з трыма галамі стаў найлепшым бамбардзірам на міжнародным юнацкім турніры «Кубак Развіцця», што праходзіў у Мінску.

У кастрычніку 2017 года і кастрычніку 2018 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

10 верасня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Партугаліі (0:2).

Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2018

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2016 дубль Мінск 3 2 2017 Д1 Дынама 5 0 2018 Д1 Дынама 6 0 2019 (1) дубль БАТЭ 15 4 2019/20 Д1 Карпаты 4 0 2020/21 (1) Д1 Алімпік 2 0 2021 Д1 Тарпеда-БелАЗ 21 1 2022 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ 11 0 2022/23 Д2 Брашоў 7 0 2023 Д1 Нафтан 21 2 2024 (1) Д1 Славія 12 2

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Карпаты Львоў Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Брашоў Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн