Кедравы сланік (Pinus pumila) — сцелісты від хвоі.
Апісанне Сцелісты, моцнагалінасты ад асновы куст вышынёю да 3 м, з цёмна-шэрай карой. Ігліца па 5 у пучках, прыціснутая да парасткаў, шыза-зялёная. Шышкі яйцападобныя, бліскучыя. Насенне ядомае.
Пашырэнне
Пашыраны ў гарах Усходняй Сібіры і Далёкага Усходу.
Можа выкарыстоўвацца для пасадкі невялікімі групамі на газонах, як падлесак у негустых насаджэннях лісцевых і хвойных парод, на ўзлесках у камяністых гадах, для замацавання камяністых схілаў і адхонаў.
Літаратура
Катэгорыя:Хвоя Катэгорыя:Кусты Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1859 годзе