Сярге́й Міха́йлавіч Шабашо́ў (, в. Драгуны Лёзненскага раёна, Віцебская вобласць, Беларуская ССР — ) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар Віцебскага абкама КП Беларусі (1971—1983).

Біяграфія У 1956 годзе выдатна скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага педінстытута, а ў 1961 годзе — ВПШ пры ЦК КПСС.

У Вялікую Айчынную вайну партызан брыгады імя А.Ф. Данукалава ў Віцебскай вобласці.

З 1944 года першы сакратар Лёзненскага, Віцебскага РК ЛКСМБ. У верасні 1950 года быў накіраваны на 9-месячныя курсы пры Цэнтральнай камсамольскай школе ў Маскве.

З 1956 года займае адказныя пасады — сакратара Кастрычніцкага РК КПБ г. Віцебска, Езярышчанскага, Кобрынскага РК КПБ. З 1962 года — начальнік Кобрынскага калгасна-саўгаснага праўлення Брэсцкай вобласці, сакратар Брэсцкага сельскага, з 1965 года Брэсцкага абкама КПБ. Працаваў загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КПБ.

З 1971 года — першы сакратар Віцебскага абкама КПБ.

Абіраўся членам ЦК КПБ, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1971—1975) і Вярхоўнага Савета БССР ад рэспубліканскай арганізацыі ветэранаў вайны і працы.

Узнагароды За баявыя і працоўныя заслугі перад Радзімай узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Айчыннай вайны 1 і 2 ступені, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны», шматлікімі медалямі.

Ганаровы грамадзянін г. Віцебска.

Спасылкі Государственные деятели

Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Віцебска Катэгорыя:Сакратары Брэсцкага абкама КПБ Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання