Канстанцін Тарасевіч (нар. 6 ліпеня 1935 г. у Гурнаўшчыне, Навагрудскі раён) — беларускі інжынер і грамадскі дзеяч, польскага паходжання.

У 1963 г. скончыў факультэт цеплатэхнікі інжынерна-будаўнічага інстытута ў Маскве, пасля чаго працаваў у Міністэрстве мантажных і спецыяльных будаўнічых работ у БССР паслядоўна як інжынер, начальнік аддзела, галоўны выканаўчы дырэктар і віцэ-старшыня вытворча-мантажнага аб’яднання.

Грамадская дзейнасць З 1991 г. ён пачаў удзельнічаць у польскім нацыянальным руху Беларусі. У 1993—1995 гг. К. Тарасевіч разам з Э. Ахрэмам ўзначальваў партыю «Польскае дэмакратычнае аб’яднанне». У 1996—1998 гг. Канстанцін Тарасевіч стаяў на чале мінскага гарадскога аддзялення Саюза палякаў на Беларусі. У 2000 г. ён стаў намеснікам старшыні гэтага Саюза. У 2005 г. уваходзіў у кіраўніцтва Саюза палякаў, прызнанага беларускімі уладамі, але непрызнанага ўрадам Польшчы«Zwolennicy Borys usuwani z władz Związku», www.bialorus.pl, za: onet.pl, 30 listopada 2005.

Спасылкі Tadeusz Gawin Polskie odrodzenie na Białorusi 1988—2005 Wyższa Szkoła Administracji Publicznej im. Stanisława Staszica Białystok 2010 «Polak w świecie. Leksykon Polonii i Polaków za granicą», Polska Agencja Informacyjna, Warszawa 2001, s. 318 Leszek Ratajczyk, Z życia Polaków na Białorusi. Mamy własna partię, Magazyn Polski, nr 1/2 (7/8), 1994, s. 21

Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Саюз палякаў на Беларусі